Раман Пятровіч Гадаваны
Раман Гадаваны (4 кастрычніка 1990 — 29 лістапада 2023) — украінскі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Раман Пятровіч Гадаваны | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 кастрычніка 1990[1][2] |
|||||||||||||||
Памёр | 29 лістапада 2023[4] (33 гады) | |||||||||||||||
Пахаванне | ||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец цярнопальскай школы футбола. Першы трэнер — Багдан Антонавіч Бучынскі. Выступаў за цярнопальскія каманды СДЮШАР, «Педліцэй» і «Цярнопаль-ЦНЭУ» (каманда Цярнопальскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта), а тажке за клуб «Надзія» (Капычынцы). З красавіка 2008 года гуляў за «Ніву» з Цярнопаля.
З кастрычніка 2009 года выступаў у чэмпіянаце вобласці за «Цярнопаль-ЦНПУ» (Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт). 16 снежня па рашэнні ПФЛ кантракт Гадаванага з «Нівой» быў ануляваны з прычыны нявыплаты клубам заробку іграку[5], а сам Раман атрымаў статус свабоднага агента. У снежні 2009 года паслугамі іграка зацікавілася «Валынь», якая пасля Новага года падпісала кантракт з Раманам. У складзе луцкага клуба выступаў пераважна за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна.
Улетку 2015 года праходзіў прагляд у мінскім «Дынама», але не падышоў клубу[6]. У студзені 2016 года далучыўся да іншага беларускага клуба — мазырскай «Славіі». У складзе «Славіі» разглядаўся як асноўны цэнтральны абаронца, аднак большую частку сезону 2016 быў вымушаны прапусціць з-за траўм. У лютым 2017 года стала вядома, што з-за праблем са здароўем Раман пакідае «Славію»[7].
У 2018—2021 гадах гуляў на аматарскім узроўні за клуб «Мэльныця-Падзільска».
Студэнцкія спаборніцтвы правіць
З 20 па 26 ліпеня 2009 года выступаў на студэнцкім чэмпіянаце Еўропы, абараняючы колеры каманды Цярнопальскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта, і стаў чэмпіёнам Еўропы[8]. Праз год з 19 па 25 ліпеня 2010 года зноў згуляў на чэмпіянаце Еўропы за «Цярнопаль» і на гэты раз стаў бронзавым прызёрам[9].
Смерць правіць
Пасля пачатку расійскага ўварвання ваяваў у складзе 33-й асобнай механізаванай брагады. Загінуў 29 лістапада 2023 года[10].
Крыніцы правіць
- ↑ Roman Godovany // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roman Hodovanyi // FBref.com
- ↑ FootballFacts.ru
- ↑ https://www.gazeta1.com/statti/na-vijni-zagynuv-kolyshnij-futbolist-ternopilskoyi-nyvy-fk-ternopil-ta-lutskoyi-volyni/
- ↑ Пратакол паседжання Дысцыплінарнага камітэта ПФЛ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ "Годованый покинул минское «Динамо», Някшу продолжает находиться на просмотре". by.tribuna.com [руская]. 2015-06-23. Праверана 2016-04-28.
- ↑ "Весенняя поверка. "Славия". Пилигримы поневоле". pressball.by [руская]. 2017-02-27. Архівавана з арыгінала 2017-03-07. Праверана 2017-04-01.
- ↑ "Чемпіонат Європи з футболу серед студентських команд: український фінал і перемога ФК «Тернопіль»" [украінская]. Офіційний сайт ПФЛ. 2009-07-28. Архівавана з арыгінала 2012-05-24. Праверана 2010-08-11.
- ↑ ""Бронзове" Євро "Тернополя"" [украінская]. 20 хвилин. 2010-07-28. Праверана 2010-08-11.
- ↑ "На вайне ва Украіне загінуў былы абаронца мазырскай «Славіі»". Наша Ніва. 2023-12-01. Праверана 2023-12-05.