Раман Фёдаравіч Унгерн фон Штэрнберг

Раман Фёдаравіч Унгерн фон Штэрнбрег (руск.: Роман Фёдорович У́нгерн фон Ште́рнберг, ням.: Robert von Ungern-Sternberg; 29 снежня 1885, Грац — 15 верасня 1921, Нованікалаеўск) — удзельнік Белага руху, дыктатар Манголіі.

Раман Фёдаравіч Унгерн фон Штэрнберг
Нараджэнне 29 снежня 1885 (10 студзеня 1886)[1]
Смерць 15 верасня 1921(1921-09-15)[3] (35 гадоў)
Род Унгерн фон Штэрнберг[d]
Бацька Theodor Leonhard Rudolf Frh. von Ungern-Sternberg[d]
Маці Sophia, Freiin von Wimpffen[d][4]
Веравызнанне Тыбецкі будызм
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр, палітык, anti-communist
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў Руская імператарская армія
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў Asiatic Cavalry Division[d]
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1908 служыў у Забайкальскім казачым войску (харунжы). У 1913 выйшаў у адстаўку і выехаў у Манголію, затым вярнуўся да сям'і ў Рэвель (цяпер Талін, Эстонія). З пачаткам Першай сусветнай вайны служыў у 2-й арміі генерала ад кавалерыі А. В. Самсонава, быў паранены, але палону пазбег. Пасля даслужыўся да есаула, камандзіра сотні. У жніўні 1917 Унгерн разам з есаулам Р. М. Сямёнавым быў накіраваны ў Забайкалле з мэтай фарміравання добраахвотніцкіх часцей.

У Грамадзянскай вайне прымаў удзел на баку Белага руху, камандуючы Інародчаскай коннай дывізіяй (пазней — Туземны конны корпус, Азіяцкая конная дывізія) у войсках атамана Сямёнава ў Забайкалле. Генерал-маёр (кастрычнік 1918), генерал-лейтэнант (не раней 1920, рэальнасць узвядзення ў гэты чын сумнеўная). Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам Спецыяльнага Маньчжурскага атрада.

У 1920 Азіяцкая конная дывізія генерал-лейтэнанта Унгерна выступіла ў бок сталіцы Знешняй Манголіі Ургі (цяпер — Улан-Батар), заняты кітайскімі рэспубліканскімі войскамі. У руках у кітайцаў на становішчы заложніка знаходзіўся духоўны і свецкі кіраўнік Знешняй Манголіі — Богда-гэгэн. Унгерн накіраваў на яго выратаванне атрад спецыяльнага прызначэння, які і выкраў палоннага з горада, занятага дзесяцітысячным войскам праціўніка. Пасля гэтага быў ажыццёўлены штурм, які скончыўся вызваленнем Ургі ў лютым 1921.

Багдо-гэген прысвоіў Унгерну тытулы цын-вана (сіяцельнага князя) і хана (звычайна даступны толькі чынгізідам па крыві), са званнем «Адрадзіўшы дзяржаву вялікі батор, камандуючы». Пасля гэтага Унгерн засяродзіў у сваіх руках фактычна ўсю поўнасць улады ў Манголіі і праявіў сябе як жорсткі дэспатычны ўладар, пачаўшы сваё кіраванне з разні, накіраванай супраць кітайскага і яўрэйскага насельніцтва мангольскай сталіцы, а таксама асоб, западозраных у «левых» настроях. 21 мая 1921 генерал-лейтэнант Унгерн выдаў загад № 15 «рускім атрадам на тэрыторыі Савецкай Сібіры», якім абвясціў аб пачатку паходу на савецкую тэрыторыю.

Нягледзячы на тое, што часцям Азіяцкай дывізіі ўдалося аблажыць Кяхту, а заходней — нават прадзерціся ўглыб Забайкалля, паход мая — чэрвеня 1921 скончыўся поўнай катастрофай. У жніўні 1921 Унгерн быў арыштаваны раней саюзным яму мангольскім атрадам і выдадзены бальшавікам.

15 верасня 1921 на паказальным працэсе ў Нованікалаеўску быў прызнаны вінаватым у барацьбе супраць савецкай улады, жорскасцях, тэроры і супрацоўніцтве з Японіяй і прысуджаны да смяротнага пакарання. У той жа дзень расстраляны.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Roman Von Ungern-Sternberg // GeneaStar
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура правіць