Рамуальдас Ражукас

Рамуальдас Ражукас (лат.: Romualds Ražuks, літ.: Romualdas Ražukas, нар. 19 лістапада 1955, Вільнюс) — латвійскі ўрач і палітык літоўскага паходжання. Другі старшыня Народнага фронту Латвіі. Старшыня Юрмальскай гарадской думы (2010) і дэпутат Сёмага (ад «Латвійскага шляху», віцэ-спікер) і Адзінаццатага (ад Партыі рэформаў Затлерса) Сейма Латвіі. Хабілітаваны доктар медыцынскіх навук. Дэпутат Рыжскай думы (1997). Узнагароджаны Ордэнам Трох зорак 4-й ступені і Медалём ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса 5-й ступені. Пры прэзідэнце Затлэрсе ўзначальваў Кансультатыўны савет нацменшасцяў. З 2005 па 2006 год прадстаўляў НАТА на Паўднёвым Каўказе; у 2011 годзе нядоўгі час узначальваў камісію Сейма па замежных справах.

Рамуальдас Ражукас
дэпутат Сейма Латвіі[d]
4 лістапада 2014 — 6 лістапада 2018
дэпутат Сейма Латвіі[d]
18 кастрычніка 2011 — 4 лістапада 2014
Нараджэнне 19 лістапада 1955(1955-11-19) (68 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Дзейнасць палітык, урач
Узнагароды
ордэн Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі