Расы чалавека (фр.: race ад італ.: razza) — групы людзей, якія складаліся гістарычна і маюць адзінства паходжання, што выяўляецца ў агульных спадчынных марфалагічных і фізіялагічных адзінках — колер скуры, валасоў і вачэй, формы носа і вуснаў, рост і прапорцыі цела, група крыві і інш. Арэалы распаўсюджання розных адзнак не супадаюць, таму расавыя межы невыразныя і ўмоўныя.

Вылучаюць 4 вялікія расы: еўрапеоідную, негроідную, аўстралоідную і мангалоідную, унутры іх вылучаюць малыя расы. Асобнае месца займаюць прамежкавыя (паміж расамі) формы і змешаныя (метысы, крэолы) групы новага часу.

Па асноўных марфалагічных, фізіялагічных і псіхалагічных асаблівасцях падабенства паміж усімі расамі значнае, а адрозненні неістотныя. Поўная біялагічная і сацыяльна-культурная вартасць усіх рас і метысных груп сведчыць пра відавое адзінства чалавецтва і абвяргае расісцкія канцэпцыі пра «вышэйшыя» і «ніжэйшыя» расы.

Расавы склад народаў — вынік гістарычнага развіцця. Працэсам расаўтварэння спрыялі ізаляцыя пэўных груп людзей з-за прыродных умоў ці сацыяльных бар'ераў, міграцыя і кантакты прадстаўнікоў розных рас. Біялагічныя асаблівасці прадстаўнікоў любой расы не ўплываюць на магчымасці для іх культурнага развіцця пры спрыяльных сацыяльна-эканамічных умовах.

Літаратура правіць