Расціслаў Іванавіч Янкоўскі

савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно

Расціслаў Іванавіч Янкоўскі (5 лютага 1930, Адэса, СССР — 26 чэрвеня 2016, Мінск) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР (1978)[3]. Старэйшы брат Алега Янкоўскага.

Расціслаў Янкоўскі
Імя пры нараджэнні Расціслаў Іванавіч Янкоўскі
Дата нараджэння 5 лютага 1930(1930-02-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 2016(2016-06-26)[2] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Дзеці Ігар Расціслававіч Янкоўскі[d] і Уладзімір Расціслававіч Янкоўскі
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр
Гады актыўнасці 1951—2016
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
IMDb ID 0946161
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Расціслаў Янкоўскі нарадзіўся 5 лютага 1930 года ў Адэсе ў сям’і спадчыннага двараніна, былога штабс-капітана лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка. Род Янкоўскіх мае беларускія і польскія карані.

У 1930-х гадах бацька быў рэпрэсаваны, двойчы арыштоўваўся. Пасля яго вяртання сям’я пераехала з Адэсы ў Рыбінск. Падчас вайны жылі ў Джэзказкане  (руск.) (Казахстан), затым у Ленінабадзе (Бустон, Таджыкістан), дзе бацька працаваў на будаўніцтве.

Падчас навучання ў школе Расціслаў займаўся ў гуртку мастацкай самадзейнасці, іграў камедыйныя ролі. Тады ж ён пачаў займацца боксам і стаў чэмпіёнам Таджыкістана сярод юнакоў. Па заканчэнні школы ажаніўся, працаваў дыспетчарам аўтабазы ​​ў Ленінабадзе, працягваў удзельнічаць у самадзейнасці Палаца культуры, дзе яго заўважыў кіраўнік мясцовага тэатра Д. М. Ліхавецкі і прапанаваў працаваць у тэатры. Спачатку Расціслаў адмаўляўся, бо не было адукацыі, але яму прапанавалі вучыцца тэатральнай справе паралельна акцёрскай дзейнасці. Р. Янкоўскі згадзіўся на прапанову, вучыўся ў студыі пры тэатры і быў заняты ў спектаклях тэатра: «Макар Дубрава» А. Карнейчука  (руск.), «Апошнія» М. Горкага.

У 1951 годзе скончыў Тэатральную студыю пры Ленінабадскім драматычным тэатры  (укр.)[3], да 1957 года працаваў у гэтым тэатры.

У 1957 годзе разам з жонкай Нінай і сынам Ігарам пераехаў у Мінск, быў прыняты акцёрам у Дзяржаўны рускі драматычны тэатр Беларускай ССР імя М. Горкага (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага)[3], дзе праслужыцў да канца жыцця.

З 1995 па 2010 год — старшыня Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску (у лістападзе 2010 года перадаў свае паўнамоцтвы Генадзю Давыдзьку)[4].

Сакратар Праўлення (19881998), член рады і прэзідыума (з 1998 года) Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (19851990). Выказваўся ў падтрымку замацавання статусу беларускай мовы як дзяржаўнай[5].

У палітычных спрэчках 1990-х гадоў Янкоўскі ўстаў на бок Аляксандра Лукашэнкі[6]. З 2000 года — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.

Член Міжнароднай акадэміі тэатра пры Расійскім дабрачынным грамадскім фондзе садзейнічання тэатру і тэлебачанню «Маскі» (2001).

Памёр 26 чэрвеня 2016 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках

Сям’я правіць

Узнагароды і званні правіць

Творчасць правіць

Мастацтва Р. Янкоўскага адметна актыўнасцю творчага пошуку, вострым драматызмам, сцэнічным тэмпераментам, яркасцю характарыстыкі вобразаў[3].

Выканаў вядомыя ролі класічнага і савецкага рэпертуару[3]. Сярод лепшых прац у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР: Арбенін («Маскарад  (руск.)» М. Ю. Лермантава), Наркіс («Гарачае сэрца  (руск.)» А. М. Астроўскага), Якаў («Апошнія» М. Горкага), Макбет, Антоній («Макбет  (руск.)», «Антоній і Клеапатра  (руск.)» У. Шэкспіра), Нагульнаў («Паднятая цаліна  (руск.)» па М. А. Шолахаву), Фёдар («Барабаншчыца  (руск.)» А. Д. Салынскага  (руск.)), Фёдар Таланаў («Нашэсце» Л. М. Леонава  (руск.)), Левінсон («Разгром  (руск.)» паводле А. А. Фадзеева), Віктар Байцоў («Іркуцкая гісторыя» А. М. Арбузава  (руск.)), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л. Г. Зорына), Людовік («Жыццё спадара дэ Мальера  (руск.)» М. А. Булгакава), Сцяпан Судакоў («Гняздо глушца» В. С. Розава  (руск.)), Кшыштаф Максімавіч («Час пік» па Е. С. Ставінскага  (руск.)), Джэры Раян («Двое на арэлях» У. Гібсана  (руск.)), Барыс («Пад адным небам» А. І. Маўзона), Крыленка («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Альховік («Трывога» А. Л. Петрашкевіча), Фларыян Гайшун («Вяртанне ў Хатынь» па А. М. Адамовічу)[3].

Снімаецца ў кіно.

Ролі ў тэатры правіць

Сыграў больш за 160 вядучых роляў у класічным, сучасным і замежным рэпертуары, самыя значныя з якіх:

Выбраная фільмаграфія правіць

Тэлеспектаклі правіць

  1. 1991 — Грэх акцёрства (фільм-спектакль) — Уладзімір Францавіч
  2. 2007 — Перад заходам сонца (фільм-спектакль) — Матціяс Клаузен

Прызнанне правіць

  • Акадэмік Міжнароднай Акадэміі тэатру.
  • Ганаровы грамадзянін Мінска.

Зноскі

  1. а б Янковский Ростислав Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Rostislav Yankovsky // https://historygreatest.com/rostislav-yankovsky-belarusian-film-and-stage-actor-died-at-86
  3. а б в г д е Янковский Ростислав Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 718. — 737 с.
  4. Таццяна Дарашчонак. Генадзь Давыдзька стаў новым старшынёй Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»(недаступная спасылка). БелаПАН (6 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2011. Праверана 28 снежня 2010.
  5. svaboda.org
  6. nashaniva.by
  7. Умер брат Олега Янковского. Биография (руск.)
  8. Ростислав Янковский(недаступная спасылка) (руск.)
  9. Указ Президента Российской Федерации от 4 декабря 2007 года № 1631 «О награждении медалью Пушкина иностранных граждан»

Літаратура правіць

  • Орлова Т., Карелин А. Ростислав Янковский. Артист: театрально-детективная история. — Мн.6 Мастацкая літаратура, 2006. — 310 с.: ил. — (Жизнь замечательных людей Беларуси).

Спасылкі правіць