Хасэ́ Рафаэ́ль Мане́а Валье́с (ісп.: José Rafael Moneo Vallés; нар. 9 мая 1937, Тудэла) — іспанскі архітэктар.

Рафаэль Манеа
Дата нараджэння 9 мая 1935(1935-05-09)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Belén Moneo[d]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў на José Manuel Pérez Latorre[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сабор Маці Божай ў Лос-Анджэлесе

Скончыў Мадрыдскі політэхнічны ўніверсітэт. Выкладаў архітэктуру ў розных краінах свету, у 19851990 гг. узначальваў Гарвардскую школу дызайну.

Сярод найважнейшых праектаў Манеа — Нацыянальны музей рымскага мастацтва ў Мерыдзе, Музей Жуана Міро ў Мальёрцы, ратушы ў Лагроньі і Мурсіі. Па праектах Манеа былі зроблены пашырэнні і прыбудовы мадрыдскага чыгуначнага вакзала Аточа, музея Прада і палаца Вільяэрмаса (Музей калекцыі Тысена-Барнемісы) у Мадрыдзе. У ЗША Манеа спраектаваў сабор Маці Божай Анёлаў у Лос-Анджэлесе і Музей выяўленчага мастацтва ў Х’юстане.

Лаўрэат прэміі Рольфа Шока (1993), Прытцкераўскай прэміі (1996), прэміі прынца Астурыйскага ў галіне мастацтва (2012).

Зноскі

  1. Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
  2. Rafael Moneo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Arkitekter verksamma i Sverige — 2015.
  4. http://academie-architecture.fr/academiciens/ Праверана 27 красавіка 2017.
  5. http://www.accademiasanluca.eu/it/accademici/id/1003/