Рачунская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Гродзенскай вобласці Беларусі. Размешчана на рацэ Ашмянцы (36 км ад вусця), за 13 км на паўночны захад ад Смаргоні, каля вёскі Рачуны.

Рачунская ГЭС
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Гродзенская вобласць
Рака Ашмянка
Год пачатку будаўніцтва 1958
Гады ўводу агрэгатаў 1959, 2004
Асноўныя характарыстыкі
Гадавая выпрацоўка электра­энергіі, млн  кВт⋅г 1,5 млн кВт·г
Разнавіднасць электрастанцыі плацінная
Электрычная магутнасць, МВт 0,3[1]
Характарыстыкі абсталявання
Магутнасць генератараў, МВт 0,2 і 0,1
Асноўныя збудаванні
Вышыня плаціны, м 7,75[2]
Даўжыня плаціны, м 270[2]
На карце
Рачунская ГЭС (Гродзенская вобласць)
Рачунская ГЭС
Рачунская ГЭС

Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959 годзе. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў 1977 годзе[3] і была закінута. Рэканструявана і ўведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года.

Рэканструкцыя пачалася ў 1999 годзе, былі адрамантаваныя турбіны і накіроўныя апараты, цалкам разабрана абсталяванне і заменены амартызаваныя часткі. Усталяваныя новыя генератары. Работы выконвала НВТАА «Малая энергетыка» і «Гроднаэнерга».

Уведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года з вызначанай магутнасцю 200 кВт. У 2004 годзе дадаткова ўсталявана турбіна вытворчасці «Прамысловы саюз-Энергія» тыпу ГЭУ-100 (вызначанай магутнасцю 100 кВт). Такім чынам, агульная вызначаная магутнасць склала 300 кВт, гадавая выпрацоўка электраэнергіі прыкладна 1,5 млн кВт·г.

Рачунскае вадасховішча выкарыстоўваецца таксама для рыбагадоўлі. Плошча вадасховішча 1,5 км², найбольшая глыбіня 4,7 м.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. — С. 42—45.
  • В Гродненской области введена в эксплуатацию Рачунская ГЭС // Интерфакс-Запад. 2001, 5 февр.

Спасылкі правіць