Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая

Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая (нар. 10 красавіка 1928, в. Калышкі, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-а склікання.

Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая
Дата нараджэння 10 красавіка 1928(1928-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці чэрвень 2021 (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Біяграфія правіць

Скончыла 8 класаў Калышанскай сярэдняй школы. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе добраахвотна працавала ў ваенным шпіталі.

З 1948 года працавала паляводам, з 1955 года — касірам, у 1960—1983 гадах — звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе імя Калініна Лёзненскага раёна.

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971 гадах).

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года Кубліцкай Р. У. было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

З 1983 года Раіса Уладзіміраўна на пенсіі. Жыве ў Мінску.

У гарадскім пасёлку Лёзна на Алеі Славы знаходзіцца стэла ў гонар Р. І. Кубліцкай[1].

Узнагароды правіць

  • «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга»
  • Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
  • Ганаровы грамадзянін Фрунзенскага раёна г. Мінска
  • Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна
  • ордэн Леніна — двойчы
  • ордэн Айчыннай вайны II ступені

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кублицкая Раиса Владимировна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 9.
  • Кублицкая Раиса Владимировна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 261.
  • Кублицкая Раиса Владимировна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 133.
  • Кубліцкая Раіса Уладзіміраўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 569.