Раўніна Хрыса (Chryse Planitia[1]) — гіганцкая нізіна, размешчаная на паўночны ўсход субэкватарыяльны часткі заходняга паўшар’я Марса, і якая прымыкае да Ацыдалійскай раўніны.

Арэал прызямлення КА Вікінг

Назва ўзята з старажытнагрэчаскай мовы і значыць «залатая раўніна». Цэнтр раўніны дыяметрам 1600 км і глыбінёй 2,5 км знаходзіцца на 27° паўночнай шыраты і 37° заходняй даўгаты. Плошча раўніны каля 500 000 км².

Рэгіён цікавы з геалагічнага пункту гледжання, таму тут прызямлілася два касмічныя апараты:

Раўніна Хрыса
  • 20 ліпеня 1976 года КА Вікінг-1 прызямліўся і даслаў першыя фатаграфіі паверхні Марса на Зямлю.
  • На краі раўніны 4 снежня 1996 года прызямліўся КА Mars Pathfinder. Да верасня 1997 года было даследавана наваколле месца прызямлення.

Думаюць, што нізіна — старажытны пахаваны ўдарны басейн (хоць гэта аспрэчваюць іншыя даследчыкі), ён мае некалькі агульных рыс з месячнымі морамі. Шчыльнасць ударных кратараў у дыяпазоне 100—2000 метраў, амаль удвая меней за сярэдні паказчык для месячных мораў.

Крыніцы правіць

  1. Бурба Г. А. Номенклатура деталей рельефа Марса. — М.: Наука, 1981. — 85 с. — 1000 экз, стр 62

Спасылкі правіць