Роберт Мацвеевіч Клімін
Роберт Мацвеевіч Клімін (руск.: Роберт Матвеевич Климин; нар. 18 верасня 1939, Рыбінск, Расія) — беларускі мастак, дызайнер і выкладчык. Дацэнт кафедры дызайну БДУ і БДАМ.
Роберт Мацвеевіч Клімін | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія правіць
У 1945—1960 гадах жыў у Кішынёве ў Малдове. Скончыў Рэспубліканскае мастацкае вучылішча ў Кішынёве.
У 1968 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
У 1968—1972 гадах працаваў мастаком-канструктарам у Экспірыментальна-канструктарскім бюро мэблі Рэспублікі Беларусь.
З 1969 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на факультэце дызайну і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Адначасова з 2004 года дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Адзін з заснавальнікаў Саюза дызайнераў БССР (1976—2018).
З 1989 года член Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў.
Жыве і працуе ў Мінску.
Зноскі
- ↑ Климин Роберт Матвеевич // Кафедра коммуникативного дизайна БГУ Архівавана 17 лютага 2017. (руск.)
Спасылкі правіць
- Климин Роберт Матвеевич // Кафедра коммуникативного дизайна БГУ Архівавана 17 лютага 2017. (руск.)
- Вучоныя Беларусі. Клімін, Роберт Мацвеевіч
- Вучоныя Беларусі. Климин Роберт Матвеевич (руск.)
- Марина Кирченко Роберт Климин: «Дерево — это уже произведение природы, и мастерство заключается в том, чтобы это произведение не испортить» (руск.) // Беларускі саюз дызайнераў