Роберт Прымус
Роберт Прымус (англ.: Robert Primus; нар. 10 лістапада 1990, Морвант, Трынідад і Табага) — трынідадскі футбаліст, абаронца клуба «Порт-оф-Спейн» і нацыянальнай зборнай Трынідада і Табага.
Поўнае імя | Роберт Альфрэд Джуніяр Прымус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 лістапада 1990[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Трынідад і Табага | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Порт-оф-Спейн | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Прафейсійную кар’еру пачынаў на радзіне ў клубе «Сан-Хуан Джаблоці», у складзе якога станавіўся пераможцам і прызёрам чэмпіянату Трынідада і Табага, удзельнічаў у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ. У пачатку 2011 года перайшоў у казахстанскі клуб «Актабэ», з якім двойчы выйграў бронзавыя медалі, а ў 2013 годзе стаў чэмпіёнам Казахстана. У верасні 2013 года атрымаў цяжкую траўму калена, а ў чэрвені 2014 года ў першым жа матчы пасля вяртання на поле траўмаваўся зноў. У маі 2014 года, так і не аднавіўшыся ад траўмы, пакінуў «Актабэ».
У другой палове 2015 года, вярнуўшыся на радзіму, трэніраваўся з «Сент Энс Рэйнджэрс», а ў пачатку 2016 года папоўніў склад клуба «Морвант Каледонія Юнайтэд». У сезоне 2016/17 выступаў за «Сентрал», з якім стаў чэмпіёнам краіны.
У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[2]. Пачынаў сезон 2018 у асноўным складзе каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і вярнуўся на поле толькі ў верасні. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[3].
У сакавіку 2019 года далучыўся да індыйскага клуба «Мінерва Пенджаб», а ў верасні таго ж года перабраўся ў «Чэрчыл Бразерс». У верасні 2020 года перайшоў у «Бенгалуру Юнайтэд», дзе гуляў да лета 2021 года. У лютым 2022 года папоўніў склад «Аіджала», а ў жніўні 2022 года апынуўся ў Бутане, далучыўшся да клуба «Друк Лхаюл». У пачатку 2023 года вярнуўся на радзіму і стаў іграком «Порт-оф-Спейна».
Міжнародная кар’ера правіць
У 2007 годзе выступаў на юнацкім чэмпіянаце свету, а ў 2009 годзе на моладзевым чэмпіянаце свету. 18 сакавіка 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Трынідада і Табага, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы з Панамай (1:0).
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Трынідада і Табага (2): 2008, 2016/17
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Трынідада і Табага: 2009
- Чэмпіён Казахстана: 2013
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана (2): 2011, 2012
Заўвагі правіць
- ↑ Robert Primus // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Слуцк" подписал защитников из Сербии и Тринидада и Тобаго (руск.). football.by (12 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ Муcа, Николич и Примус покинули "Слуцк" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 4 снежня 2018.