Сэр Роберт Мюрэй Хелпмен (9 красавіка 1909, Маўнт-Гамбіер — 28 верасня 1986, Сідней) — аўстралійскі артыст балета, акцёр, рэжысёр і харэограф, быў уганараваны ордэнам Брытанскай імперыі. Пачаў сваю кар’еру ў Аўстраліі, у 1932 годзе пераехаў у Вялікабрытанію, дзе стаў часткай трупы Каралеўскага балета пад кіраўніцтвам яго заснавальніка Нінет дэ Валуа. Хелпмен стаў вядучым танцорам трупы, партнёрам спачатку Алісіі Маркавай, а затым Марго Фонтэйн. Калі Фрэдэрык Аштан, галоўны балетмайстар, быў прызваны на ваенную службу падчас Другой сусветнай вайны, Хелпмен заняў яго пасаду, застаючыся таксама асноўным танцорам.

Роберт Хелпмен
Род дзейнасці харэограф, тэатральны акцёр, кінаакцёр, артыст балета, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр
Дата нараджэння 9 красавіка 1909(1909-04-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1986(1986-09-28)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З самага пачатку сваёй кар’еры Хелпмен быў не толькі танцорам, але і акцёрам. У 1940-х гадах ён усё часцей граў у тэатрах Олд Вік і ў Вэст-Энда. Большая частка яго роляў была ў п’есах Шэкспіра, ён таксама гуляў у творах Шоу, Кауарда, Сартра і іншых. У якасці рэжысёра яго дыяпазон быў шырокі — ад Шэкспіра да оперы, мюзіклаў і пантамімы.

У 1965 году Хелпман стаў другім кіраўніком Аўстралійскага балета, для якога ён стварыў некалькі новых спектакляў, і Аўстралійцам года. У 1975 годзе ён заняў пасаду дырэктара балетнай трупы, але разыходжанні з праўленнем кампаніі прывялі да яго звальнення годам пазней. Ён працаваў рэжысёрам у Аўстралійскай оперы і прымаў удзел у тэатральных пастаноўках да 1980-х гадоў. І хоць ён быў тэатральным акцёрам, з 1942 па 1984 год Хелпмен зняўся ў пятнаццаці фільмах, сярод якіх «Адзін з нашых самалётаў не вярнуўся», «Чырвоныя чаравічкі», «Казкі Гофмана».

Зноскі

  1. а б Sir Robert Helpmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sir Robert Helpmann // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць