Роджэр Хантынгтан Сешнс (англ.: Roger Huntington Sessions; 28 снежня 1896, Бруклін — 16 сакавіка 1985, Прынстан, Нью-Джэрсі) — амерыканскі кампазітар, музыказнаўца, педагог.

Роджэр Сешнс
англ.: Roger Sessions
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 28 снежня 1896(1896-12-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1985(1985-03-16)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Арчыбальд Лоўеры Сешнс[d]
Маці Рут Хантынгтан Сешнс[d][3]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Horatio Parker[d] і Ernest Bloch[d]
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, тэарэтык музыкі, выкладчык універсітэта, музычны крытык
Жанры опера, сімфонія і класічная музыка
Выхаванцы Ellen Taaffe Zwilich[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Музычную адукацыю атрымаў у Гарвардскім універсітэце, Ельскай музычнай школе і Кліўлендскім музычным інстытуце. Вучань Эрнеста Блоха і Гарацыа Паркера. У 1925—1933 гадах падарожнічаў па Еўропе (Фларэнцыя, Рым, Берлін). У 1928 годзе сумесна з Ааронам Коплендам заснаваў у Нью-Ёрку «Канцэрты сучаснай музыкі». У 1933 годзе ён канчаткова вярнуўся ў Амерыку, дзе з 1935 па 1969 гады выкладаў кампазіцыю ў Каліфарнійскім (у Берклі), Прынстанскім і Гарвардскім універсітэтах, а таксама ў Джульярдскай школе музыкі. Прыязджаў у СССР у 1958 годзе.

Творчасць правіць

Сешнс з’яўляецца аўтарам дзвюх опер, 9 сімфоній, інструментальных канцэртаў, камернай музыкі. Створаныя ў 1930-х гадах, яго сачыненні напісаны ў неакласічным стылі; пасля 1950 года кампазітар захапіўся дадэкафоннай тэхнікай (якую трактаваў вельмі вольна), гэтаму спрыяла знаёмства з Луіджы Далапікалай.

Зноскі

  1. а б в Roger Sessions // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Roger Sessions // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. American National Biography — 1999.
  4. Сешнс Роджер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.