Ро́дная мо́ва — адно з найважнейшых паняццяў сацыялінгвістыкі і этналогіі, якое ў наш час набыло паліталагічнае гучанне і міждысцыплінарны статус[1].

Помнік роднай мове ("Ana dili") ў г. Нахічэвань, Азербайджан

Існуюць наступныя вызначэнні гэтага паняцця:

  1. Многія даследчыкі вызначаюць яго, як мову сваёй нацыі, мову продкаў, якая адлюстроўвае эмацыйныя адносіны да мовы, звязвае чалавека з яго народам, з папярэднімі пакаленнямі, іхнымі духоўнымі набыткамі.[2][3][4][5]
  2. Мова, на якой чалавек мысліць без дастатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вуснай і пісьмовай слоўнай форме, якая служыць падмуркам яго этнічнага самаўсведамлення, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.[1]
  3. Некаторыя лінгвісты вызначаюць гэтае паняцце як мову, першай засвоеную ў дзяцінстве.[6][7]

Беларускімі навукоўцамі адзначаецца, што родная мова спасцігаецца чалавекам адначасова з развіццём здольнасці мысліць, што гэта хутчэй прысваенне мовы, а не яе асваенне, вывучэнне[1]. Але паняцце «родная мова» не зводзіцца выключна да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцця «родная мова» іншымі асобамі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую прывязанасць да іншай мовы, якую і называюць роднай.[8] Часам родная мова чалавека змяняецца на працягу жыцця[8]. Так Вахцін і Галаўко адмыслова падкрэсліваюць, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая»[9].

Беларускімі перапісчыкамі насельніцтва прынята дапушчэнне, што родная мова — тая, якую чалавек засвоіў першай у раннім дзяцінстве[10]. Тым не меней, грамадства традыцыйна называе роднай беларускую[11][12].

Для прыцягнення ўвагі да праблемы зберажэння моўнай разнастайнасці ЮНЕСКА заснавала Міжнародны дзень роднай мовы.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Беларуская мова. Прафесійная лексіка… С. 7.
  2. Іванишин В., Ярослав Радевич-Винницький Я…. С. 121.
  3. Мікуліч Т.М….
  4. Мадьярова А. М. Фонетические особенности русской речи сибирских татар Тобольского района в русском диалектном окружении. — Тюмень, 2004. С. 11
  5. Закирьянов К. З. Двуязычие: лингвометодический взгляд. // Вестник ВЭГУ. — 2008. — № 4. — С. 53.
  6. Беликов В. И., Крысин Л. П. Социолингвистика, М., 2002.
  7. Bloomfield, Leonard. Language ISBN 8120811968
  8. а б Suzanne Romaine. Bilingualism… P. 22.
  9. Вахтин Н. Б., Головко Е.В…. С. 46.
  10. http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/ukazania.pdf(недаступная спасылка)
  11. https://www.svaboda.org/a/2151688.html
  12. https://nashaniva.by/?c=ar&i=231263

Літаратура правіць

  • Suzanne Romaine. Bilingualism. Second edition. Blackwell Publishing, 1995. ISBN 978-0-631-19539-9;
  • Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6;
  • Вахтин Н. Б., Головко Е. В. Социолингвистика и социология языка. — Санкт-Петербург: Гуманитарная Академия, 2004;
  • Іванишин В., Радевич-Винницький Я. Мова і нація. — Дрогобич: Видавнича фірма «Відродження», 1994. — 218 с. ISBN 5-7707-5898-8;
  • Мікуліч Т. М. Мова і этнічная самасвядомасць. — Мн. 1996.