Алелькавічы

вялікалітоўскі княжацкі род
(Пасля перасылкі з Род Алелькавічаў)

Алелькавічы, Слуцкія — найбуйнейшы праваслаўны вялікалітоўскі арыстакратычны род, адгалінаванне Гедзімінавічаў, роднаснае княжацкаму роду Бельскіх.

Алелькавічы
Родапачынальнік Алелька
Блізкія роды Род Бельскіх
Месца паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Падданства Вялікае Княства Літоўскае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алелькавічы — нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча, князя кіеўскага, які пасля скасавання ў 1390-я гады вялікі князем Вітаўтам многіх удзелаў, атрымаў Слуцкае княства. Пасля Уладзіміра Слуцкае княства стала вотчынай нашчадкаў яго старэйшага сына Алелькі Уладзіміравіча. Алельку, а потым яго сыноў разглядалі як прэтэндэнтаў на велікакняжацкі сталец, вакол іх гуртавалася антыягелонская апазіцыя ў ВКЛ. Алелька апроч Слуцка, некаторы час валодаў Лагойскам, а ў 1440 годзе атрымаў Кіеўскае княства — колішні ўдзел свайго бацькі, якое перадаў старэйшаму сыну Сямёну Алелькавічу. Сын апошняга Васіль Сямёнавіч ужо не атрымаў Кіева (яму было нададзена Пінскае княства). Міхаіл Алелькавіч і яго нашчадкі — князі слуцкія, мелі статус удзельных князёў і паноў-радных.

У 16 ст. князі Слуцкія не займалі высокіх дзяржаўных урадаў у ВКЛ, хоць і мелі вялікія фінансавыя сродкі і неаднойчы крэдытавалі гаспадарскі скарб значнымі сумамі. Прычынай гэтаму былі змены грамадска-палітычнай сітуацыі пасля Люблінскай уніі (1569), паніжэнне значэнне вялікалітоўскай арыстакратыі наогул. Асабліва закранула Алелькавічаў, што іх не ўвялі ў Сенат Рэчы Паспалітай і не запрашалі на вальныя соймы, сенатары ад ВКЛ толькі па традыцыі працягвалі называцца панамі-радай. З адмысловага заказу Алелькавічаў вялікалітоўскія паслы на вальных соймах Рэчы Паспалітай неаднаразова выступалі з прапановамі прыняць адпаведнае рашэнне. Тэксты «Оповеданий о местце их милости княжат Слуцких в раде его королевское милости» былі ўнесены ў кнігі Метрыкі ВКЛ.

Да згасання роду ў 1592 годзе Алелькавічы-Слуцкія былі аднымі з найбагацейшых магнатаў у ВКЛ. Належалі да праваслаўнай культурна-асветнай суполкі поруч з Андрэем Курбскім, Канстанцінам Астрожскім, Рыгорам Хадкевічам, Іванам Зарэцкім і іншымі грамадскімі дзеячамі, якія арганізоўвалі праваслаўную адукацыю і кнігадрукаванне ў Заблудаве, Вільні, Астрогу. Князі Сямён і Аляксандр з апошняга мужчынскага пакалення роду перайшлі ўжо ў каталіцтва. Апошняя прадстаўніца роду, дачка Юрыя і пляменніца Сямёна і Аляксандра — Соф’я была жонкай Януша Радзівіла, пасля яе смерці спадчына Алелькавічаў-Слуцкіх перайшла да Радзівілаў.


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Алелька
?—1454
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сямён
 
 
 
Міхаіл
 
ЕўдакіяФеадосіяБЕЛЬСКІЯГлеб
 
Еўдакія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ВасільСоф’яАляксандраСямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый II
 
Сямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый III
1559—1586
Сямён-Ян
?—1592
Аляксандр
?—1591
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Соф’я
1585—1617
 


Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Воронин В. А. Князья Олельковичи — претенденты на власть в Великом Княжестве Литовском // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. — Минск, 2016. Вып. 9. — С. 96-126.
  • Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.
  • Скеп’ян А. А. Князі Слуцкія. — Мн. : Беларусь, 2013. — 246 с.