Страдзівары

(Пасля перасылкі з Род Страдзівары)

Страдзівары (італ.: Stradivari) — род італьянскіх майстроў па вырабу скрыпак у г. Крэмоне (Італія), у XVII і XVIII стагоддзях. Разам з Амаці і Гварнеры, яны паднялі ўзровень вытворчасці скрыпак на найвышэйшы ўзровень. Скрыпкі Антоніа Страдзівары, нарадз. прыкладна ў 1644, памёр 18 снежня 1737, лічацца самымі лепшымі, з калісці створаных. Страдзівары і Андрэа Гварнеры вучыліся свайму рамяству ў майстэрні Мікола Амаці, сям’я якога рабіла скрыпкі на працягу многіх год. Страдзівары скончыў працу з Амаці ў 1684 г. З гэтага часу ён пачынае вырабляць свае самастойныя скрыпкі са сваёй пазнакай. Гэтыя скрыпкі яго першага перыяду, былі выкананыя ў традыцыях Амаці.

Шматлікія сваякі дапамагалі Амаці і Гварнеры ў рамястве, але ассыстэнтамі Страдзівары былі толькі два сыны — Франчэска, нар. 1 лютага 1671, пам. 11 мая 1743 ды Амабона, нарадзіўся 14 лістапада, 1679, пам. 8 чэрвеня 1742.

Пасля адкрыцця сваёй уласнай крамы (1680), Антоніа Страдзівары паступова павялічваў памеры сваіх інструментаў, пакуль яны не сталі даўжынёй 1690 см. Такія доўгія інструменты з ліслівай аркай, атрымаў назву «Доўгі ўзор». Прыкладна ў 1700, пасля эксперыментаў, яго інструменты дасягнулі сталага стану і наступныя 20 год вядомыя як «Залаты час». У гэты перыяд, Страдзівары стварыў свае найлепшыя скрыпкі, пыгожыя знешне і ў гучанні і цудоўна збалансаваныя. Ён спыніў вытворчасць скрыпак толькі ў канцы жыцця; яго апошні інструмент датуецца 1737 г., калі яму было 93 гады.

За свой век Страдзівары стварыў калі 1.100 інструментаў — пераважна скрыпак, але таксама альты і віяланчэлі. Кожны інструмент з’яўляецца выразным і амаль ў кожнага ёсць ўласнае імя, такоя як «Vieuxtemps», «Dolphin», і «Sarasate», якія адлюстроўваюць іх уласніка, гісторыю і характарыстыку. Паколькі колькасць інструментаў Страдзівары вельмі вялікая, яны могуць дасягаць коштам ад некалькіх сотняў да тысячаў долараў, таму на рынку з’яўляюцца іх падробкі.

Літаратура правіць

  • Goodkind, H. K., Violin Iconography of Antonio Stradivari (1972);
  • Henley, W., A. Stradivari: His Life and Instruments 1644—1737 (1909; repr. 1961);
  • Hill, W. E., Antonio Stradivari: His Life and Works (1920)

Спасылкі правіць