Роза Пятроўна Валевіч
Роза Пятроўна Валевіч (нар. 25 жніўня 1944, в. Забалацце, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне цэнаўтварэння. Кандыдат эканамічных навук (1975), прафесар (1999).
Роза Пятроўна Валевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 жніўня 1944 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум (1962), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка гандлю», 1968), Інстытут эканомікі АН Беларускай ССР (аспірантура, 1975).
Працавала ў Іўеўскім, Ашмянскім (Гродзенская вобласць), Вілейскім (Мінская вобласць) раённых фінансавых аддзелах (1963—1965), Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кан’юнктуры і попыту (1968—1971, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытуце эканомікі АН Беларускай ССР (1975—1981, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1981, факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі, кафедра эканомікі гандлю і паслуг, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: цэнаўтварэнне; эканоміка гандлю; бізнес-планаванне; эканоміка інавацый; эканоміка якасці.
Узнагароды правіць
- Медаль Францыска Скарыны (2003).
Бібліяграфія правіць
- Учет соотношения спроса и предложения в розничных ценах (на примере основных непродовольственных товаров) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.09 / Валевич Роза Петровна. ― Минск, 1975.
- Устойчивое развитие экономики Беларуси: теоретические и организационные аспекты / [Г. А. Шмарловская и др.]. ― Минск, 2006.
Зноскі
Літаратура правіць
- Валевич Роза Петровна // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. ― С. 44—45.