Рональд Дэйвіс (мастак)

Рональд Дэйвіс (англ.: Ronald Davis; нар. 29 чэрвеня 1937, Санта-Моніка, Каліфорнія) — амерыканскі мастак-абстракцыяніст, вядомыя працы ў напрамках геаметрычнай абстракцыі, абстрактнага ілюзіёнізму, лірычнай абстракцыі. Удзельнічаў у амаль семідзесяці персанальных і сотнях групавых выстаў.

Рональд Дэйвіс
англ.: Ronald Davis
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1937(1937-06-29)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр
Вучоба
Мастацкі кірунак абстрактны экспрэсіянізм
Сайт irondavis.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Санта-Моніцы, штат Каліфорнія. Дзіцячыя гады правёў Шаене, штат Ваёмінг. У 1955—1956 годзе вучыўся ў Ваёмінгскім універсітэце. У 1959 годзе ва ўзросце 22 гадоў захапіўся жывапісам. У 1960—1964 вучыўся ў Інстытуце мастацтваў Сан-Францыска. Моцны ўплыў на станаўленне мастака аказаў абстрактны экспрэсіянізм, які панаваў у тыя гады. У 1962 годзе Дэйвіс атрымаў грант Ель-Нарфолкскай летняй школы. У 1963 годзе Дэйвіс звярнуўся да напрамкаў жывапісу жорсткіх контураў, геаметрычнай абстракцыі і аптычнага мастацтва, і да 1964 года яго работы былі паказаны ў буйных музеях і галерэях. З 1965 па 1971 год жыў і працаваў у Лос-Анджэлесе. з 1972 па 1990 год — у Малібу, Каліфорнія. У 1991 годзе пераехаў у Ароё-Хонда, штат Нью-Мексіка, у прыгарадзе Тааса.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/20238 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Ron Davis
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.