Рональд Раўэ
Рональд Раўэ (ням.: Ronald Rauhe; нар. 3 кастрычніка 1981, Берлін) — нямецкі вясляр-байдарачнік, выступае за зборную Германіі з 1999 года. Двухразовы алімпійскі чэмпіён (2004 і 2020), уладальнік срэбнага і двух бронзавых алімпійскіх медалёў, 15-разовы чэмпіён свету, 15-разовы чэмпіён Еўропы, шматразовы пераможца і прызёр першынстваў нацыянальнага значэння.
Рональд Раўэ | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
3 кастрычніка 1981 (42 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 179 см |
Вага | 82 кг |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Муж алімпійскай чэмпіёнкі па веславанні на байдарках Фані Фішэр, якая з’яўляецца пляменніцай вялікай Біргіт Фішэр.