Рохэмптанскі ўніверсітэт

Рохэмптанскі ўніверсітэт (англ.: University of Roehampton) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Рохэмптанскі ўніверсітэт
англ.: University of Roehampton
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Roehampton
Заснаваны 1841
Год рэарганізацыі 2004
Размяшчэнне Лондан
Сайт roehampton.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Рохэмптанскі ўніверсітэт, раней вядомы як Рохэмптанскі інстытут вышэйшай адукацыі, размешчаны на трох асноўных аб'ектах у мясцовасці Рохэмптан у лонданскім раёне Уондсворт. У 2004 годзе інстытут стаў універсітэтам. У 2011 годзе ён быў перайменаваны ў Рохэмптанскі ўніверсітэт.

Універсітэт з'яўляецца адным з універсітэтаў, створаных пасля 1992 года. Ён з'яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў і Асацыяцыі ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі.

ВНУ складаецца з чатырох каледжаў, вакол якіх засяроджана асноўная актыўнасць: Каледж Дыгбі Сцюарт, Каледж Фробель, Каледж Саўтлендс і Уайтлендс каледж.

Cтруктура правіць

  • Дэпартамент танца
  • Дэпартамент драмы, тэатра і спектакля
  • Дэпартамент англійскай мовы і творчага пісьма
  • Дэпартамент гуманітарных навук
  • Дэпартамент навук аб жыцці (у тым ліку медсястрынства)
  • Дэпартамент СМІ, культуры і мовы
  • Дэпартамент псіхалогіі
  • Дэпартамент грамадскіх навук
  • Школа адукацыі
  • Школа бізнесу
  • Школа права

Зноскі

Спасылкі правіць