Роўнараснічныя інфузорыі

Роўнараснічныя інфузорыі (Holotricha) — клас (падклас) інфузорый.

Роўнараснічныя інфузорыі

Інфузорыя-туфелька (Paramecium caudatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Holotricha


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Даўжыня да 0,6 мм. Цела бясколернае, зрэдку зялёнае, сіняе або іншай афарбоўкі. Раснічкі (пераважна органы руху) размешчаны раўнамерна або развіты пераважна на брушным баку, у некаторых утвараюць венчыкі. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Размнажаюцца простым дзяленнем і шляхам кан’югацыі.

Арэал і экалогія правіць

Падзяляецца на 5 атрадаў, вядома каля 4000 відаў. Пашыраны паўсюдна ў марскіх і прэсных водах; на Беларусі найбольш трапляюцца інфузорыя-туфелька (Paramecium caudatum), галафрыя чарнаватая (Holophrya nigricans), дыдыніум насаты (Didinium nasutum), колепс шчаціністы (Coleps hirtus), прарадон яйцападобны (Prorodon ovum) і інш.

Значэнне правіць

Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў. Некаторыя віды — паразіты (балантыдый колі (Balantidium coli), іхтыяфтырыус (Ichthyophthirius) і інш.), узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека.

Літаратура правіць