Руая (фр.: Roya, акс.: Roia, італ.: Roia) — рака ў Францыі і Італіі, упадае ў Лігурыйскае мора ў горадзе Вентымілья. Працякае па тэрыторыі французскага дэпартамента Прыморскія Альпы і італьянскай правінцыі Імперыя. Даўжыня ракі — 60 км, плошча басейна — 660 км², сярэдні расход ля вусця — 15 м³/с. Найбуйнейшы прыток — Бевера (правы).

Руая
фр. Roya
Вусце ракі ў Вентымільі
Вусце ракі ў Вентымільі
Характарыстыка
Даўжыня 60 км
Басейн 660 км²
Расход вады 15 м³/с (вусце, г. Вентымілья)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Верхнія Альпы, перавал Коль-дэ-Тэнд
 • Вышыня 1871 м
 • Каардынаты 44°08′51″ пн. ш. 7°34′36″ у. д.HGЯO
Вусце Лігурыйскае мора
 • Месцазнаходжанне Вентымілья
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 43°47′19″ пн. ш. 7°36′23″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 31,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Міжземнае мора
Францыя Праванс — Альпы — Лазурны Бераг
Італія Лігурыя
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рака пачынаецца ў горным масіве Прыморскія Альпы на перавале Коль-дэ-Тэнд. У верхнім і сярэднім цячэнні хуткасць цячэння высокая, характар — бурны. Агулам рака падае на 1871 метр за 60 км, сярэдні ўхіл 31,2 м/км. Генеральны напрамак цячэння — поўдзень. Утварае глыбокую даліну, французская частка якой уваходзіць у склад нацыянальнага парку Меркантур.

На французскай тэрыторыі на рацэ стаяць гарады Танд і Брэй-сюр-Руая, а таксама вёскі Саорж і Фантэн. Пасля перасячэння мяжы рака працякае пасёлак Айроле і ўпадае ў Лігурыйскае мора ў горадзе Вентымілья. Уздоўж усёй ракі ад перавала Коль-дэ-Танд да Вентымільі ідзе швейцарска-французска-італьянская шаша Кунеа — Танд — Вентымілья.