Рубеж (гарадзішча)

Рубеж — гарадзішча каля вёскі Рубеж Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца 0,4 км на ўсход ад вёскі.

Гарадзішча
Рубеж
Краіна  Беларусь
Вёска Рубеж
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000160шыфр 213В000160

Апісанне

правіць

Пляцоўка дыяметрам 38 м. Паўночны схіл стромкі, з поўдня прасочваюцца рэшткі рова, з усходу і захаду схілы разараны. Абследавалі ў 1956—1957 гадах Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе М. М. Чарняўскі, у 1981 годзе Э. М. Зайкоўскі. Знойдзены рэшткі лупяной керамікі днепра-дзвінскай культуры (VIII—VII ст. да н. э — IV ст. н. э.). Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура

правіць
  • Гарадзішча (в. Рубеж) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 130.

Спасылкі

правіць