Рудня-Церахоўка
Рудня-Церахоўка[1] (руск.: Рудня-Тереховка) — вёска ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Каржовагалубоўскага сельскага паселішча.
Вёска
|
Гісторыя правіць
Вёска вядома з XVIII ст. і сустракаецца пад назвамі Церахоўка або Рудня-Ельня.
Да 1917 года вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У складзе Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.