Руды воўк (Canis rufus) — драпежнае млекакормячае; часам лічыцца падвідам шэрага ваўка. Не варта блытаць з чырвоным ваўком (Cuon alpinus).

Руды воўк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Canis lupus rufus Audubon & Bachman, 1851

Сінонімы
Canis rufus
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  726841
NCBI  45781
EOL  1243302
FW  44879

Самы рэдкі прадстаўнік сямейства ваўкоў, руды воўк некалі засяляў вялікую частку усходу ЗША, ад Пенсільваніі да Тэхаса. Аднак у XX ст. з-за знішчэння, разбурэння асяроддзя пражывання і гібрыдызацыі з каётамі рудыя ваўкі апынуліся на грані вымірання. Іх арэал спачатку скараціўся да крайняга паўднёва-захаду Луізіяны і паўднёва-усходу Тэхаса, а да канца 1970-х гадоў рудыя ваўкі ў прыродзе канчаткова зніклі, і захаваліся толькі асобіны ў заапарках і гадавальніках. Пачынаючы з 1988 г. вядзецца праца па вяртанні рудых ваўкоў ў натуральнае асяроддзе пасялення — у горы Грэйт-Смокі-Маунтынс ў Паўночнай Караліне і Тэнэсі.

Спасылкі правіць