Ру́скі Сцэ́вала (руск.: Русский Сцевола) — сюжэт, які ўзнік у рускім мастацтве ў час вайны 1812 года і быў вельмі папулярны ў той перыяд. Ён быў адлюстраваны ў літаратуры, графіцы і скульптуры, акрамя таго у Расіі сюжэт стаў упрыгожваць гранёныя шклянкі, малочныя кубкі і нават фарфоравы чайны сервіз[1].

В. І. Дэмут-Маліноўскі. «Рускі Сцэвала», 1813. Музей-панарама «Барадзінская бітва»

Гісторыя назвы правіць

Назва дае адсылку да гісторыі старажытнарымскага юнака Гая Муцыя Сцэвалы  (руск.), які згодна з легендай не пабаяўся сунуць руку ў вогнішча, каб паказаць, што яго не пужаюць магчымыя катаванні.

Гісторыя сюжэту правіць

У канцы 1812 года ў часопісе «Сын Айчыны» з'явілася невялікая нататка, дзе распавядалася нашумелая ў той час гісторыя пра гераічны подзвіг рускага селяніна:

  У войску Напалеона (як у нас на конскіх заводах) таўруюць салдат, якія воляю ці няволяю ўступаюць у яго службу. Згодна гэтаму звычаю, французы паставілі таўро на руку аднаго селяніна, які трапіў да іх. Са здзіўленнем спытаў ён: для чаго яго закляймілі? Яму адказвалі: гэта знак уступлення ў службу Напалеона. — Селянін схапіў сабе з-за пояса сякеру і адсек ёю кляймёную руку. — Ці трэба расказваць, што гэты новы Сцэвала быў Рускім? Адна думка служыць прыладай Напалеону або належаць да ліку злачынных выканаўцаў волі тырана падштурхнула яго да гэтага геройскага ўчынку. Што б зрабіў гэты Рускі, калі б провід прадставіў яму выпадак быць Курцыям  (руск.) сваёй Айчыны?  

Аляксандр Ільін-Таміч у артыкуле «Кто придумал русского Сцеволу?» падрабязна разбірае магчымы выдуманы характар гэтага выпадка[1].

У літаратуры правіць

 
Малюнак І. А. Іванова

У тым жа нумары, дзе была надрукавана нататка пра подзвіг селяніна, размясціўся верш А. Х. Вастокава  (руск.)[2]:

Я — русский; верности и веры не нарушу.
‎Ты тело мне клейми,
‎Не запятнаешь душу!
А руку и с клеймом, изволь, — себе возьми!

Таксама вядома чатырохрадкоўе мастака І. П. Тупылева  (руск.), якое было надрукавана пад адной з гравюр[1]:

Вотще Порсена Рим громами потрясает.
Кай Муций твёрдостью один его спасает.
Кто ж, кто поколебать возможет тот престол,
Который держит тьмы Сцевол?

Выяўленчае мастацтва правіць

 
Малюнак І. І. Церабянёва
 
Гравюра па малюнку Д. Аткінсана

Нататка ў часопісе стала повадам для карыкатур І. А. Іванова, І. І. Церабянёва і І. П. Тупылева  (руск.). Мастакі мелі намер выкарыстаць прыклад Рускага Сцэвалы, каб надаць мужнасці і запалу рускім войскам у бітвах з напалеонаўскай арміяй. Але па сканчэнні вайны агітацыйны матыў творчасці графікаў не спатрэбіўся.

Ліст І. Церабянёва быў скапіяваны ў Германіі. Сюжэт «Рускі Сцэвала» знайшоў адлюстраванне ў англійскай гравюры, выкананай у 1816 Д. Кларкам  (англ.) і Дзюбургам[3] па малюнку Д. Аткінсана.

Значна пазней сюжэт быў паўтораны ў англійскім мастацтве.

Скульптура правіць

 
Міхаіл Церабянёў. Партрэт скульптара на фоне «Рускага Сцэвалы». Рускі музей, 1830-я

В. І. Дэмут-Маліноўскі стварыў у 1813 годзе гіпсавую статую «Рускі Сцэвала». Скульптурнае рашэнне адыйшло ад рэалістычнага паказвання селяніна. Статуя створана ў манументальных, патэтычных формах, у традыцыях узнёслай класічнай прыгажосці. У магутнай пластыцы напаўаголенага цела селяніна, які нагадвае знешне антычнага Геракла, выказаны стан высокага напружання духоўных і фізічных сіл[4].

У 1813 Дэмут-Маліноўскаму за гэтую працу было прысвоена званне прафесара скульптуры[4].

У 1961 годзе з гіпсавага арыгінала была адліта бронзавая статуя[5], якая таксама, як і арыгінал, захоўваецца ў Дзяржаўным Рускім музеі.

Нумізматыка правіць

У 1999 годзе Банкам Расіі была выпушчана манета ў гонар 100-годдзя Рускага музея з выявай скульптуры «Рускі Сцэвала» В. І. Дэмута-Маліноўскага, якая знаходзіцца ў гэтым музеі.

Мастацкае афармленне манеты выканалі мастак А. В. Бакланаў і скульптар А. А. Далгаполава. Чаканілася гэтая манета 900 пробы (вагай у тройскую ўнцыю чыстага срэбра) на Санкт-Пецярбургскім манетным двары накладам 15.000 штук.

Зноскі

Спасылкі правіць