Руслан Анатолевіч Капанцоў

беларускі футбаліст

Руслан Капанцоў (нар. 12 мая 1981, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Горкі».

Футбол
Руслан Капанцоў
Поўнае імя Руслан Анатолевіч Капанцоў
Нарадзіўся 12 мая 1981(1981-05-12)[1] (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 191 см
Вага 88 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Горкі
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2002 Сцяг Беларусі Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 42 (-42)
1999   Сцяг Беларусі Дняпро-2 (Магілёў) 4 (-5)
1999   Сцяг Беларусі Вейна-Дняпро 14 (-23)
2003 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 10 (-5)
2004 Сцяг Беларусі Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 0 (0)
2004 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 11 (-24)
2005—2010 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 101 (-142)
2011—2012 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 39 (-45)
2013 Сцяг Беларусі Хваля (Пінск) 6 (-7)
2014 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2015—2017 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 29 (-26)
2018 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 14 (-13)
2019— Сцяг Беларусі Горкі 1 (-3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (-0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 красавіка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Гуляў у розных клубах, пераважна ў магілёўскім «Дняпро». З клубам атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год паспяхова гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2011 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». Па заканчэнні сезону 2012 пакінуў клуб.

Першую палову 2013 года прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы. У верасні 2013 года дзеля падтрымання формы стаў іграком пінскай «Хвалі»[3], дзе атрымаў ігравую практыку.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. У салігорскім клубе быў другім брамнікам пасля Артура Каценкі. У маі 2014 года атрымаў траўму і перастаў трапляць у заяўку салігорскага клуба. У ліпені 2014 года пакінуў «Шахцёр»[5], так і не згуляўшы ніводнага матчу за гэты клуб.

У лютым 2015 года вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро»[6], які па выніках сезону 2014 выбыў у Першую лігу. У складзе «Дняпро» стаў чаргавацца з Уладзімірам Журавым. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. У сезоне 2016 саступіў месца ў аснове маладому Паўлу Паўлючэнку, толькі ў канцы сезону стаў часцей з’яўляцца ў складзе. У сезоне 2017 быў другім брамнікам каманды пасля Ігара Даўгялы.

У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў магілёўскі клуб[8] і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»[9]. У першай палове сезону 2018 быў асноўным брамнікам, але пазней стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. Па заканчэнні сезону 2018 пкінуў бабруйскі клуб.

У красавіку 2019 года быў заяўлены за «Горкі»[10].

Міжнародная правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі (да 21 года).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999 Д3 Дняпро-2   5 -4
1999 Д2 Вейна-Дняпро   14 -23
1999 Д1 Дняпро-Трансмаш   1 -0
2000 Д1 Дняпро-Трансмаш   8 -4
2001 Д1 Дняпро-Трансмаш   9 -8
2002 Д1 Дняпро-Трансмаш   24 -30
2003 Д1 Дынама   10 -5
2004 (1) дубль Дняпро-Трансмаш   7 -8
2004 (2) Д1 Белшына   11 -24
2005 Д1 Дняпро-Трансмаш   1 -0
2006 Д1 Дняпро   11 -21
2007 Д1 Дняпро   1 -4
2008 Д1 Дняпро   30 -42
2009 Д1 Дняпро   26 -26
2010 Д1 Дняпро   32 -49
2011 Д1 Белшына   26 -26
2012 Д1 Белшына   13 -19
2013 (2) Д2 Хваля   6 -7
2014 (1) Д1 Шахцёр   0 -0
2015 Д2 Дняпро   12 -11
2016 Д2 Дняпро   8 -2
2017 Д1 Дняпро   9 -13
2018 Д2 Белшына   14 -13

Зноскі