Руслан Бахціяравіч Зяйналаў

украінскі футбаліст

Руслан Зяйналаў (нар. 19 чэрвеня 1982, Варашылаўград, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Руслан Зяйналаў
Поўнае імя Руслан Бахціяравіч Зяйналаў
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1982(1982-06-19)[1] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Азербайджана Азербайджан
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 Сцяг Украіны Зара (Луганск) 0 (0)
2002—2003 Сцяг Латвіі Рыга 22 (3)
2004—2005 Сцяг Украіны Сталь (Алчэўск) 24 (2)
2006—2007 Сцяг Украіны Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 43 (13)
2008 Сцяг Украіны Крымцяпліца (Маладзёжны) 26 (2)
2009 Сцяг Украіны Дзясна (Чарнігаў) 13 (6)
2009—2011 Сцяг Украіны Александрыя 60 (6)
2012 Сцяг Украіны Крымцяпліца (Маладзёжны) 28 (7)
2013 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 5 (0)
2013—2014 Сцяг Украіны Александрыя 21 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец луганскага футбола, пасля сезону ў Латвіі ў 2004 годзе вярнуўся на Украіну, дзе гуляў за розныя клубы, пераважна ў Першай лізе. У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[2]. З-за траўмы ў чэрвені 2013 года пакінуў бабруйскі клуб і ў хуткім часе перайшоў у «Александрыю». У 2014 годзе пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

Зноскі

  1. Ruslan Zeynalov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Украинцы Зейналов и Милько стали игроками "Белшины"