Руслан Генадзевіч Аніскевіч
Руслан Генадзевіч Аніске́віч (17 лютага 1967, Мінск) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч.
Руслан Генадзевіч Аніскевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
17 лютага 1967 (57 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Месца працы |
Біяграфія правіць
Юрыдычную дзейнасць пачынаў з пасады памочніка старшыні суда Савецкага раёна горада Мінска ў 1995 годзе. Пасля заканчэння ў 1997 годзе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў прызначаны суддзёй суда Савецкага раёна горада Мінска, у 2007 — суддзёй Мінскага гарадскога суда.
З 2009 года пачаў працаваць на пасадзе суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. У 2014 годзе быў прызначаны суддзёй, сакратаром Пленума Вярхоўнага Суда. З красавіка 2015 года з’яўляўся намеснікам Старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда.
У 2015 годзе прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас.
15 кастрычніка 2020 года вызвалены ад пасады намесніка Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі правіць
- Біяграфія на сайце юрфака БДУ Архівавана 16 кастрычніка 2020.