Рух да сацыялізму (Балівія)

Рух да сацыялізму — Палітычны інструмент за суверэнітэт народаў (ісп.: Movimiento al Socialismo — Instrumento Político por la Soberanía de los Pueblos, таксама перакладаецца як Рух за сацыялізму), акронім MAS (ісп.: Mas — Больш) — левая сацыялістычная партыя Балівіі, якую ўзначальвае былы прэзідэнт Эва Маралес, заснавана 23 ліпеня 1997 года.

Рух да сацыялізму
Выява лагатыпа
Лідар Хуан Эва Маралес
Дата заснавання 1998[1]
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыялізм XXI стагоддзя, індыхенізм[d], левы папулізм[d], антыімперыялізм, левы нацыяналізм[d] і камунітарызм
Інтэрнацыянал
Сайт mas-ipsp.org/hoy/

Выбары правіць

На ўсеагульных выбарах 2002 года партыя была другой і атрымала 27 з 130 месцаў у Палаце дэпутатаў і 8 з 27 месцаў у Сенаце. На ўсеагульных выбарах 2005 года партыя была першай і атрымала 72 з 130 месцаў у Палаце дэпутатаў і 12 з 27 месцаў у Сенаце. Партыя стала кіруючай, а Эва Маралес — прэзідэнтам краіны.

Ідэалогія і пазіцыі правіць

MAS пачынаўся як сацыяльны рух у падтрымку вытворцаў кокі. Яго першапачатковай базай былі прафсаюзы і індзейскія рухі. У якасці ідэалогіі рух вылучае баліварыянізм, антыкапіталізм і антыімперыялізм. Сёння MAS выступае за роўнасць, правы індзейскіх меншасцей, зямельную і канстытуцыйную рэформы, а таксама за нацыяналізацыю ключавых галін прамысловасці.

Зноскі

Спасылкі правіць