Рыгор Іванавіч Сачок

Рыгор Іванавіч Сачо́к[1] (4 верасня 1939, в. Зазерка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 30 жніўня 2007) — беларускі вучоны ў галіне геалогіі, геаграфіі, геаэколагіі і матэматыкі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук, доктар геаграфічных навук (1989).

Рыгор Іванавіч Сачок
Дата нараджэння 4 верасня 1939(1939-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 2007(2007-08-30) (67 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг, географ, матэматык
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1964—1980 гадах у Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі, Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце. З 1990 года ў Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (загадчык лабараторыі).

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па выкарыстанні колькасных і матэматычных метадаў і камп’ютарнага мадэліравання ў геалагічных і геаграфічных даследаваннях, сістэмна-структурнай метадалогіі аналізу ландшафту Беларусі.

Бібліяграфія правіць

  • Ацэнка ўздзеянняў на навакольнае асяроддзе : Тэорыя, метадалогія, фармалізацыя / Фонд фундам.даслед. Рэсп. Беларусь. АН Беларусі. Ін-т прабл.выкарыстання прырод.рэсурсаў і экалогіі. — Мн., 1994. (разам з В. В. Калядой)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць