Рыгор Іванавіч Шавякоў

Рыгор Іванавіч Шавякоў (12 лістапада 1911, в. Богава, Яфрэмаўскі раён, Тульская вобласць — 13 студзеня 1986) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы (1958), заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1973)

Рыгор Іванавіч Шавякоў
Дата нараджэння 12 лістапада 1911(1911-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1986(1986-01-13) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Бацькі — Іван Рыгоравіч і Ксенія Паўлаўна Шавяковы. Шавяковы гадавалі шасцярых дзяцей. Чацвярых сыноў: Івана, Міхаіла, Мікалая, Рыгора і дзвюх дачок: Яўгену і Ганну.

Калі пачалася Першая сусветная вайна бацьку мабілізавалі ў дзеючую армію, ён загінуў у мазурскіх балотах. Удаве царскі ўрад прызначыў пенсію і палоннага аўстрыйскага салдата дапамагаць па гаспадарцы.

Пасля школы паступіў у Маскоўскую ветэрынарную акадэмію. Пасля акадэміі працаваў у адным з раёнаў Разанскай вобласці. У 1936 годзе закончыў Маскоўскі ветэрынарны інстытут.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў Чырвоную Армію. У палявых паходных лазарэтах ваенветурач Шавякоў лячыў параненых і хворых коней. З 1943 годзе быў начальнікам хірургічнага аддзялення ветэрынарнага лазарэта фронту. Пасля вайны і да 1948 года служыў у Беларускай ваеннай акрузе.

Пасля дэмабілізацыі — у Ваўкавыскім раёне ён трохі прабыў галоўным ветврачом. З мая 1950 года — дырэктар, з 1975 года — старшы інспектар па кадрах племзавода «Рось». Член ЦК КПБ у 1961—1966 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1963 гадах, дэлегат ХХI з’езда КПСС.

Памёр 13 студзеня 1986 года. Пахаваны ў г. п. Рось, на магіле ўсталяваны бюст. Імем Шавякова названая вуліца ў г. п. Рось. У музеі баявой і працоўнай славы племзавода «Рось» экспануюцца матэрыялы пра яго.

Узнагароды правіць

Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі[1].

Зноскі