Рыгор Арцёмавіч Васільеў

Рыгор Арцёмавіч Васільеў (5 снежня 1885, г. Жлобін — 23 снежня 1976) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Забайкаллі[1].

Рыгор Арцёмавіч Васільеў
Дата нараджэння 5 снежня 1885(1885-12-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1976(1976-12-23) (91 год)

Біяграфія правіць

Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат у Верхнеудзінску, адзін са стваральнікаў рэвалюцыйнага ваеннага саюза. Двойчы арыштаваны ў 1906 і 1907 гадах, на 3 гады заключаны ў акатуйскую турму. З 1911 года ў ссылцы ў Якуцку. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на гаспадарчай рабоце ў Гомелі[1].

У гады Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. З 1922 года працаваў на чыгуначным транспарце ў Беларусі, з 1928 года кіраўнік па забеспячэнні будаўніцтва чыгуначнай магістралі Турксіб  (руск.)[1].

З 1935 года працаваў у інстытуце Трансцехпраект Міністэрства шляхоў зносін. Аўтар успамінаў «З рэвалюцыйнага мінулага» (Улан-Удэ, 1968)[1][2].

Зноскі

  1. а б в г Васильев Григорий Артемьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
  2. Из революционного прошлого: воспоминания