Рыгор Пятровіч Чуйко

Рыгор Пятровіч Чуйко (нар. 26 верасня 1959, в. Івашня Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Рыгор Пятровіч Чуйко
Нараджэнне 26 верасня 1959(1959-09-26) (64 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном. Пасля заканчэння вучобы працаваў брыгадзірам комплекснай брыгады калгаса «Камінтэрн», старшынёй праўлення калгаса імя У. І. Леніна Магілёўскага раёна. Затым быў старшым дыспетчарам — намеснікам дырэктара па аператыўнай рабоце саўгаса «Ждановіцкі цяплічны камбінат», намеснікам дырэктара па аператыўнаму кіраванню — старшым дыспетчарам, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, генеральным дырэктарам аграгандлёвай фірмы «Ждановічы» Мінскага раёна. Генеральны дырэктар Мінскага раённага ўнітарнага прадпрыемства «Агракамбінат „Ждановічы“».

Выбіраўся Дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняў[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі