Рыгор Савельевіч Лахтанаў

Рыго́р Саве́льевіч Лахта́наў (1904, в. Асавец, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць — 1960) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (19471950), адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Беларусі.

Рыгор Савельевіч Лахтанаў
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1947 — 1950
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Сцяг2-і Міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР
6 верасня 1947 — 1950
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Сцяпан Пыж
Пераемнік Піліп Самуйленка
Сцяг4-ы Наркам лясной прамысловасці БССР
19 красавіка 1941 — 31 сакавіка 1945
Кіраўнік урада Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік Вульф Гайсін
Пераемнік Сцяпан Пыж
Нараджэнне 1904
Смерць 1960
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

У 19231939 гадах працаваў на лесараспрацоўках ў Бялыніцкім і Рагачоўскім раёнах, кіраваў трэстамі «Лесбел», «Мінлеспрам», «Беллесасплаў».

З кастрычніка 1939 года працаваў намеснікам наркама, з сакавіка 1941 года наркамам лясной прамысловасці БССР.

У 19471950 гадах — міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР, адначасова — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.

У 19501952 гадах — намеснік міністра лясной і папяровай прамысловасці СССР, затым на адказных пасадах у Міністэрстве лясной прамысловасці РСФСР, Міністэрстве лясной прамысловасці СССР.

Член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471950 гадах.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэнам Чырвонага Сцяга[1], шматлікімі медалямі.

Зноскі

Спасылкі правіць