Рыгор Уладзіміравіч Мардковіч
Рыгор Уладзіміравіч Мардковіч (руск.: Григорий Владимирович Мордкович; 9 красавіка 1911, Мазыр — 2 красавіка 1986, Чэбаксары) — савецкі тэатральны акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Чувашскай АССР (1947).
Рыгор Уладзіміравіч Мардковіч | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёр |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1986 (74 гады) |
Месца смерці |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 9 красавіка 1911 года ў Мазыры.
Скончыў Курскую яўрэйскую тэатр-студыю (1935). У Чэбаксарах з чэрвеня 1937 года. Праявіў сябе як таленавіты арганізатар театральнай і канцэртнай справы: з 1941 года — дырэктар Чувашскага і Рускага драматычнага тэатраў, з 1952 года — дырэктар Тэатра юнага гледача, у 1959—1963 — дырэктар Рускага драматычнага тэатра ў Чэбаксарах, затым — дырэктар Чувашскай дзяржаўнай філармоніі.
Адыграў каля 100 роляў на сцэнах тэатраў Чувашыі, вёў праграмы Чувашскага дзяржаўнага ансамбля песні і танца.