Рыжак
Рыжа́к[3] (Camelina) — род травяністых кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Рыжак | |||||||||||||||
Рыжак пасяўны (Camelina sativa) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Camelina Crantz, 1762 | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з тонкімі галінастымі сцёбламі вышынёй 30—120[4] см. Лісце дробнае, ланцэтнае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — чаранковае. Кветкі дробныя, жоўтага, радзей белага колеру, у гронках. Плод — двухстворкавы стручочак.
Пашырэнне правіць
Налічвае 15 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Расце ўздоўж дарог, чыгунак, зрэдку як пустазелле.
Выкарыстанне правіць
Тэхнічныя, кармавыя і меданосныя расліны. У культуры вырошчваецца рыжак пасяўны (вядомы пад народнай назвай «рыжы лён»[4]). Насенне ўтрымлівае 25—46 % алею, выкарыстоўваемага ў тэхнічных мэтах (у т. л. у лакафарбавай і мылаварнай вытворчасці) і зрэдку ў ежу.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13)..
Літаратура правіць
- Рыжак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Траццякоў Д. І. Рыжак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 392.
Спасылкі правіць
- Рыжик (раст. сем. крестоцветных) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыжак