Рык Дамс

бельгійскі палітык, кіраўнік ПАСЕ

Хендрык Юлс Жозеф (Рык) Дамс (нар. 18 жніўня 1959, Арсхот) — бельгійскі і фламандскі палітык, парламентарый, міністр у 1999—2003 гадах. Кіраўнік ПАСЕ з 2020 года.

Рык Дамс
член Сената Бельгіі[d]
2014 — 2019
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
23 лістапада 2007 — 12 лістапада 2010
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
з 18 лістапада 2014
член Сената Бельгіі[d]
з 12 ліпеня 2019
член Сената Бельгіі[d]
2010 — 2014
Нараджэнне 18 жніўня 1959(1959-08-18) (64 гады)
Жонка Сафі Пекрыё[d]
Партыя
Адукацыя
  • Брусельскі свабодны ўніверсітэт[d]
Дзейнасць палітык, дзеяч мастацтваў
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of Leopold II (Belgium) кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Grand Officer of the Order of Leopold
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Па адукацыі інжынер гандлю і магістр планавання і развіцця прамысловасці. З 1980-х гг. займаўся палітычнай дзейнасцю ў складзе фламандскіх ліберальных аб’яднанняў. З’яўляецца членам палітычнай партыі «Фламандскія лібералы і дэмакраты».

Быў дарадцам па фінансавых і эканамічных пытаннях у федэральным урадзе. У 1987 годзе атрымаў дэпутацкі мандат у Палаце прадстаўнікоў. Ён паспяхова балатаваўся на перавыбранне на наступных выбарах (1991, 1995, 1999, 2003 і 2007). У перыяд з 1989 па 1994 гады быў адначасова мэрам Арсхота. Пазней ён быў дарадцам у Лёвене (з 2006) і ў Герэнце.

У першым урадзе Гі Верхофстата (1999—2003) займаў пасаду міністра тэлекамунікацый і дзяржаўных прадпрыемстваў. Пазней цягам трох гадоў узначальваў дэпутацкае аб’яднанне ПДВ, а ў 2006—2007 гадах — камітэт замежных спраў. Ён прадстаўляў бельгійскі парламент у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У 2010 годзе абраны ў склад федэральнага Сената, а ў 2014 атрымаў мандат у парламенце Фламандскага рэгіёна[1]. Быў абраны ў склад Сената на пяць гадоў[2]. У 2019 годзе быў дэлегаваны ў склад вышэйшай палаты Федэральнага парламента наступнага склікання[3].

Кавалер Камандорскага Крыжа Ордэна Леапольда.

Зноскі

  1. Informacje na stronie polling2014.belgium.be (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 22 мая 2021.
  2. Rik Daems (гал.). senaat.be. Праверана 22 мая 2021.
  3. Open Vld coöpteert Rik Daems (гал.). hln.be (8 lipca 2019). Праверана 9 ліпеня 2019.

Спасылкі правіць

  • Rik Daems (гал.)(недаступная спасылка). lachambre.be. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2021. Праверана 22 мая 2021.