Рыска — свойская котка з плямамі чорнага, белага і рудога колеру; чорны (пігмент эўмеланін) і руды (пігмент феамеланін) пад уздзеяннем генаў, якія відазмяняюць іх адценні, могуць ператварацца, адпаведна, у блакітны і крэмавы, шакаладны і руды, ліловы і крэмавы і інш. Англамоўная назва — Calico cat — паходзіць ад віду баваўнянай тканіны, якую стваралі ў індыйскай Калікуце. У Японіі такую ​​котку называюць «мікэ-нэка» (яп. 三毛 猫) або проста «мікэ», што азначае трыкаляровая котка; у Галандыі — lapjeskat, што даслоўна перакладаецца як «котка з абрэзкаў».

Рыска

Такія коткі маюць трохкаляровую афарбоўку поўсцi, але гэта не мае дачынення да пароды. Існуюць пароды котак, стандарты якіх дапускаюць рыскавую афарбоўку: мэнкс, мэйн-кун, амерыканская кароткавоўная котка, брытанская кароткавоўная котка, неўская маскарадная котка, персідская котка, японскі бабтэйл, курыльскі бабтэйл, экзатычная котка і турэцкі ван.

Гэтую афарбоўку даволі часта называюць проста трохкаляровай (англ.: Tricolour), а па стандарце — «рыска» (англ.: Tortoiseshell-and-white). У рысак асноўным колерам з’яўляецца белы. Рыскі могуць мець малюнак тэбі на каляровых плямах.

З-за генетычнай сувязі колеру поўсці і храмасомы, якая вызначае пол, у пераважнай большасці выпадкаў рыскамі бываюць коткі, а не каты. Каты сустракаюцца вельмі рэдка і маюць дзве X-храмасомы (анэўплаідыя).