Рыта Дакота, сапраўднае імя — Маргарыта Сяргееўна Герасімовіч (нар. 9 сакавіка 1990, Мінск) — расійская і беларуская спявачка, кампазітар і аўтар-выканаўца.

Рыта Дакота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 сакавіка 1990(1990-03-09) (34 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, кампазітарка
Інструменты вакал[d] і фартэпіяна
Жанры поп-музыка, ска-панк[d], панк-рок і хардкор-панк
mf-ritadakota.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 9 сакавіка 1990 года ў Мінску. Бацька: Сяргей Герасімовіч — інжынер гуказапісу; маці: Святлана Герасімовіч — выхавальніца ў дзіцячым садку.

Пачатак музычнай кар’еры правіць

У 5 гадоў пачала займацца музыкай[1]. Калі Рыце споўнілася 7 гадоў, мама запісала яе ў музычную школу. Педагогі вызначылі Рыту ў клас фартэпіяна, а тэхніку вакалу яна вывучала самастойна, запісаўшыся ў школьны хор. Ездзіла на розныя конкурсы і фестывалі, перамагла ў конкурсе «Квітней, Беларусь».

У 10 гадоў напісала сваю першую песню.

У 2004 годзе Рыта пачала пісаць песні для ўласнага панк-гурта[1].

Скончыўшы школу, Рыта збіралася паступіць у музычны каледж імя М. І. Глінкі, але перадумала і паступіла ў студыю вакалу «Фортэ» ў Мінску. У той жа час Рыта захапілася графіці і вучылася маляваць. Тады ў Мінску гасцявалі графітнікі з Партугаліі, яны ўбачылі малюнкі спявачкі і апісалі іх як «дакотат», якое перакладаецца як «шматграннасць». Так з’явіўся псеўданім Дакота.

Рыта атрымала вышэйшую адукацыю ва УДІКу[2] па спецыяльнасці гукарэжысёр.

 
Улад Сакалоўскі і Рыта Дакота на Видфест 2018 у Санкт-Пецярбургу

У 2005 годзе прыняла ўдзел у беларускім музычным конкурсе «Зорны дыліжанс».

«Фабрыка зорак» правіць

У 2007 годзе 17-гадовая Рыта прыехала з Мінска на маскоўскі кастынг сезона «Фабрыка зорак». Дзяўчына марыла не пра ўласны удзел, а ёй хацелася паказаць дыскі са сваёй музыкай вядомым расійскім прадзюсарам. Рыту запрасілі ўдзельнічаць у конкурсным адборы, і яна не адмовілася і паспяхова прайшла кастынг. На ўсіх этапах праекта Дакота выконвала свае ўласныя песні, і пісала кампазіцыі для калег па праекце. Хітом стала песня «Спички», якую з Інтэрнэту спампавалі больш за мільён разоў. На праекце Рыта пазнаёмілася з будучым мужам Уладам Сакалоўскім.

Сольны праект правіць

Пасля завяршэння праекта Рыта знікла з тэлеэкранаў, таму што спяваць чужыя песні яна не хацела і марыла стаць «спеўным аўтарам». Арганізавала свой рок-гурт Monroe, з якім яна выступала на музычных фестывалях «Нашествие» і «Kubana».

Яе песні пачалі купляць вядомыя выканаўцы — Ёлка, Зара, Святлана Лабада. Рыта з’яўляецца сааўтарам трэка «Твои глаза».

У 2015 годзе выканаўца прыняла ўдзел у праекце «Главная сцена»[3] на канале «Расія-1» і з аўтарскімі кампазіцыямі выйшла ў паўфінал конкурсу. Яе настаўнікам на праекце стаў вядомы прадзюсар[4] Віктар Дробыш.

У 2016 годзе Рыта Дакота запісала трэк «Полчеловека».

Псеўданім правіць

Выступае Маргарыта пад псеўданімам «Дакота», што ў перакладзе з партугальскага сленгу азначае «шматгранная, незвычайная».

Асабістае жыццё правіць

Былы муж — Улад Сакалоўскі, з якім удзельнічала разам у праекце «Фабрыка зорак-7». Ёсць дачка Мія[5] .

Дыскаграфія правіць

Студыйны альбом правіць

  • Стаи Китов (2020)

Сінглы правіць

  • Спички (2008)
  • Полчеловека (2016)
  • Боюсь, что да (2017)
  • Кто (2017)
  • Нежность (2018)
  • Цунами (2018)
  • Новые линии (2019)
  • Не умеешь любить (2019)
  • Мантра (2019)
  • #Фиолет (feat. Каця Коўская) (2019)
  • Застрелить (2019)
  • Электричество (2020)
  • Косуха (2020)
  • Уходи (2020)
  • Колыбельная (2020)

Удзел на альбоме іншых выканаўцаў правіць

  • L’One — «Гравитация» («Музыка.Счастье.Любовь»)

Удзел у зборніках правіць

Відэакліпы правіць

Год Кліп Рэжысёр (ы) Альбом
2015 Перчатки Star pro без альбома
Первая Зима
2016 Полчеловека Карына Кандэль Стаи китов
2017 Кто без альбома
2018 Нежность Аліна Пязок
Цунами Карына Кандэль
2019 Новые линии
Мантра Рыта Дакота
2020 Электричество Карына Кандэль Стаи китов
Армагеддон
Рубашка Лекс Пронін

Зноскі

  1. а б ТГ. «Тузін. Перазагрузка». Дакота. Tuzin.fm (12 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 1 красавіка 2020.
  2. ВГИК: Творческая жизнь. vgik.info. Праверана 15 студзеня 2020.
  3. Рита Дакота: фото, биография, фильмография, новости - Вокруг ТВ. (англ.). Вокруг ТВ. Праверана 15 студзеня 2020.
  4. Виктор Дробыш: продюсерский центр и музыкальный лейбл. (руск.). Праверана 15 студзеня 2020.
  5. Влад Соколовский показал трогательный снимок с дочерью Архівавана 22 красавіка 2021.