Рыхард Марцін Вільштэтэр

нямецкі хімік

Рыхард Марцін Вільштэтэр(ням.: Richard Martin Willstätter; 13 жніўня 1872, Карлсруэ — 3 жніўня 1942, Муральта) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1915) «за даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу».

Рыхард Марцін Вільштэтэр
Richard Martin Willstätter
Дата нараджэння 13 жніўня 1872(1872-08-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1942(1942-08-03)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Sophie Leser[d]
Дзеці Margarete Willstätter[d][5]
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, хімік
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Alfred Einhorn[d] і Адольф Баер
Член у
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art

Фарадэеўская лекцыя[d] (1927)

Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы

Нобелеўская прэмія па хіміі (1915)

прэмія Уіларда Гібса[d] (1933)

медаль Адольфа фон Баера[d] (1914)

ганаровы доктар Манчэстэрскага ўніверсітэта[d]

медаль Дэві[d] (1932)

ганаровы доктар Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха[d]

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (21 чэрвеня 1928)

ганаровы доктар Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ[d]

honorary doctor of the University of Halle-Wittenberg[d]

Bressa Prize[d] (1907)

медаль Гётэ за мастацтва і навуку[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вільштэтэр нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Карлсруэ. Тут жа ён пайшоў у школу, а пасля пераезду яго сям'і працягнуў вучыцца ў тэхнічнай школе ў Нюрнбергу. У 18 гадоў ён паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт з жаданнем займацца навукай, дзе і заставаўся на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Вучыўся і працаваў на хімічным факультэце, дзе пад кіраўніцтвам Адольфа фон Баера атрымаў доктарскую ступень, а з 1894 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць. Яго доктарская дысертацыя была прысвечана даследаванню структуры какаіну. Вільштэтэр працягнуў працаваць і даследаваць іншыя алкалоіды, некаторыя з якіх ён сінтэзаваў. У 1896 годзе быў прызначаны на пасаду выкладчыка, у 1902 годзе стаў экстраардынарным прафесарам.

У 1905 годзе ён пераехаў у Швейцарыю, каб стаць прафесарам Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, там жа працаваў на заводзе па вытворчасці хларафілу.

З 1912 года быў прафесарам хіміі ў Берлінскім універсітэце і дырэктарам аддзялення хіміі Таварыства кайзера Вільгельма, дзе вывучаў структуру пігментаў кветак і пладоў. У 1916 годзе ён вярнуўся ў Мюнхен у якасці пераемніка свайго настаўніка Баера. У 1920-х гадах Вільштэтэр даследаваў механізмы ферментатыўных рэакцый.

У 1924 кар'ера Вільштэтэра нечакана скончылася, калі ён падаў у адстаўку, выступаючы рэзка супраць палітыкі антысемітызму. У 1939 годзе ён эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў апошнія 3 гады свайго жыцця.

У 1942 годзе памёр ад сардэчнага прыступу.

Зноскі

  1. а б Richard Willstatter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Richard Willstätter // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. www.accademiadellescienze.it
  5. https://doi.org/10.1098/rsbm.1953.0021
  6. https://www.leopoldina.org/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/richard-willstaetter/ Праверана 6 кастрычніка 2023.

Спасылкі правіць