Рышард Качароўскі

Ры́шард Качаро́ўскі (польск.: Ryszard Kaczorowski; 26 лістапада 1919, Беласток — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласць) — польскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў выгнанні (19891990).

Рышард Качароўскі
польск.: Ryszard Kaczorowski
Сцяг6-ы Прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў выгнанні Сцяг
19 ліпеня 1989 — 22 снежня 1990
Нараджэнне 26 лістапада 1919(1919-11-26)
Смерць 10 красавіка 2010(2010-04-10) (90 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Караліна Качароўская[d]
Нацыянальнасць паляк
Партыя
Член у
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Крыж «За Монтэ Касіна»
Крыж «За Монтэ Касіна»
Крыж Арміі Краёвай
Крыж Арміі Краёвай
Ганаровы знак МЗС Польшчы «Bene Merito»
Ганаровы знак МЗС Польшчы «Bene Merito»
Ордэн Святога Міхаіла і Святога Георгія
Медаль Pro Memoria
Медаль Pro Memoria
Кавалер ордэна Пія IX
Кавалер ордэна Пія IX
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Напярэдадні Другой Сусветнай вайны быў інструктарам гарцэраў (скаўтаў) у Беластоку.

Пасля 17 верасня 1939 года перайшоў у падполле, дзе арганізаваў «Шэрыя шэрагі» (польск.: Szare Szeregi) — вайсковую структуру польскіх гарцэраў. У 1940 годзе арыштаваны НКУС, атрымаў смяротны прысуд, які быў заменены тэрмінам 10 гадоў у ГУЛАГу.

Са зняволення выйшаў на аснове дамовы паміж эміграцыйным польскім урадам і І. Сталіным пра ўтварэнне польскай арміі генерала Андэрса ў СССР. Ваяваў пад Монтэ-Касіна.[2]

Пасля вайны застаўся ў Вялікабрытаніі, у 19551988 гадах кіраваў польскім гарцэрствам на эміграцыі. У 1986 годзе быў абраны міністрам замежных спраў ураду Польскай Рэспублікі ў выгнанні, а 19 ліпеня 1989 года заняў пасаду прэзідэнта Польскай Рэспублікі ў выгнанні. 22 снежня 1990 года, пасля першых свабодных прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сімвалы прэзідэнцкай улады Польскай Рэспублікі новаабранаму прэзідэнту Леху Валенсу.

У 2004 годзе зрабіўся ганаровым кавалерам I класа (Рыцарам Вялікага Крыжа) брытанскага Ордэна Св. Міхала і Св. Юрыя.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010

Спасылкі правіць