Рэвень (Rheum) — род кветкавых раслін сямейства драсёнавых. Налічваецца каля 50 відаў.

Рэвень

Rheum rhaponticum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rheum L. (1753)

Тыпавы від

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21318
NCBI  3620
EOL  61521
IPNI  32581-1

Апісанне правіць

Шматгадовыя травы з мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, полае, голае, вышынёй 50—250 см. Прыкаранёвае лісце буйное, сакаўное, доўгачаранковае, утварае разетку, сцябловае — чаргаванае, дробнае, яйцападобнае. Кветкі двухполыя, дробныя, жоўтыя, ружовыя, чырванаватыя ў коласападобным ці мяцёлчатым суквецці. Плод — трохгранны арэшак.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Азіі (2 віды на поўдні Еўропы). Трапляюцца па камяністых схілах.

У культуры вырошчваюць пераважна рэвень чаранковы (Rheum rhaponticum) і рэвень хвалісты (Rheum undulatum).

Выкарыстанне правіць

 
Чаранкі ў продажы.

Харчовыя, лекавыя, дубільныя расліны. Выкарыстоўваюць як прыправу.

Маладое лісце і чаранкі маюць у сабе вітамін C, да 2,5 % цукру, каля 3,5 % арганічных кіслот, мінеральныя солі. З іх гатуюць супы, кампоты, варэнне, мармелад, цукаты, сок, віно, начынку для пірагоў, выкарыстоўваюць у рыбнай прамысловасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць