Кюсю (рэгіён)

(Пасля перасылкі з Рэгіён Кюсю)

Кюсю́ (яп.: 九州地方, літар. «рэгіён дзевяці правінцый») — рэгіён Японіі, які ўключае ў сябе астравы Кюсю і Акінава. У яго склад уваходзіць 8 прэфектур: Кагосіма, Кумамота, Міядзакі, Нагасакі, Оіта, Акінава, Сага і Фукуока.

Размяшчэнне рэгіёна Кюсю
Рэгіён Кюсю на карце Японіі
Размяшчэнне
Краіна Японія
Каардынаты 32° пн. ш. 131° у. д.HGЯO
Статыстыка
Плошча 44 466,91 км²
Насельніцтва (на 1 лістапада 2009)
     Усяго 14 572 444 чал.
     Шчыльнасць 327,7 чал./км²
Прэфектур 8

Плошча рэгіёна складае 44 466,91 км², насельніцтва — 14 572 444 чал. (1 лістапада 2009), а шчыльнасць насельніцтва — 327,7 чал./км².

Эканоміка правіць

Галоўную ролю ў эканоміцы рэгіёна адыгрывае электроніка. Таксама добра развіты сфера паслуг, гандаль і апрацоўчая прамысловасць. Горы Кюсю падзяляюць востраў Кюсю на дзве часткі: у паўночнай размешчаны галоўныя прамысловыя прадпрыемствы (найбольш значныя індустрыяльныя цэнтры — Кітакюсю, Нагасакі і Оіта), у той час як у паўднёвай частцы займаюцца пераважна сельскай гаспадаркай. У паўночнай частцы пераважаюць хімічная прамысловасць і металаапрацоўка.

Найбольш населены горад — Фукуока. Ён з'яўляецца важным дзелавым і фінансавым цэнтрам Кюсю. У Фукуоцы размешчаны найбуйнейшы аэрапорт вострава. Звыш мільёна чалавек пражывае ў Кітакюсю, галоўным прамысловым цэнтры рэгіёна. Насельніцтва Кумамота і Кагосімы перавышае 500 тыс. чалавек. Пяты па колькасці насельніцтва горад вострава — Нагасакі, адзін з найбуйнейшых портаў Японіі.

На востраве Кюсю вырошчваюць рыс, сою, чай, тытунь, батат; развіта вытворчасць шоўку, фарфору (Арыта, Імары).

У эканоміцы Акінавы галоўную ролю адыгрывае турызм. У прэфектуры найбольш развіта сфера паслуг.

Літаратура правіць

  • Pradyumna Prasad Karan. Japan in the 21st century: environment, economy, and society. — University Press of Kentucky, 2005. — P. 154—162. — 401 p. — ISBN 9780813191188.

Спасылкі правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кюсю
  • КЮСЮ // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
  • Статья Japan на сайте Library of Congress Country Studies (англ.)