Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 120

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 120 — рэзалюцыя, якая была прынятая 4 лістапада 1956 года на 754-м паседжанні Савета Бяспекі ААН, пасля разгляду пытання аб пагрозлівай сітуацыі, якая ўзнікла ў Венгрыі пасля прымянення Савецкім Саюзам узброеных сіл для падаўлення паўстання[1].

Рэзалюцыя 120
Орган Савет Бяспекі ААН
Дата 4 лістапада 1956
Паседжанне № 754
Код S/3733
Галасаванне
  • За: 10
  • Устрымаліся: 0
  • Супраць: 1
Тэма Сітуацыя ў Венгрыі
Вынік прынята
Склад Савета Бяспекі на 1956 год
Пастаянныя
члены
Непастаянныя
члены
Дакумент

Улічваючы, што пры адсутнасці аднадушнасці сярод пастаянных членаў Савет Бяспекі не змог выканаць свой галоўны абавязак падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, Савет прыняў склікаць надзвычайную спецыяльную сесію Генеральнай Асамблеі ААН для выпрацоўкі адпаведных рэкамендацый адносна становішча ў Венгрыі[1].

За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 10 з 11 членаў Савета, супраць выказаўся толькі прадстаўнік Савецкага Саюза[1].

Зноскі

  1. а б в Резолюция Совета Безопасности ООН от 4 ноября 1956(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2016. Праверана 25 кастрычніка 2016. (руск.)

Спасылкі правіць