Рэймскі ўніверсітэт

Рэймскі ўніверсітэт (фр.: Université de Reims), поўная афіцыйная назва Шампань-Ардэнскі ўніверсітэт Рэймса (фр.: Université de Reims-Champagne-Ardenne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэймс.

Рэймскі ўніверсітэт
фр.: Université de Reims
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Reims
Міжнародная назва англ.: University of Reims
Заснаваны 1971
Студэнты 24 480[1]
Размяшчэнне Рэймс
Сайт univ-reims.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Нягледзячы на тое, што ўніверсітэт у Рэймсе мае даўнія карані, ён існуе ў сваім сучасным выглядзе з 1 студзеня 1967 года. Першы Рэймскі ўніверсітэт быў створаны ў 1548 годзе кардыналам Шарлем дэ Гізам, які канфліктаваў з Папам Паўлам III. Універсітэт закрылі ў 1793 годзе падчас Вялікай французскай рэвалюцыі.

Факультэты правіць

  • Літаратуры і гуманітарных навук
  • Эканамічных, сацыяльных і кіравальных навук
  • Права і палітычных навук
  • Дакладных і прыродазнаўчых навук
  • Фізкультуры і спорту
  • Медыцыны
  • Фармакалогіі
  • Аданталогіі

Зноскі

  1. ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.

Спасылкі правіць