Рэ́йхсвер (ням.: Reichswehr, ад Reich (дзяржава, імперыя) і Wehr (абарона)) — узброеныя сілы Германіі ў 19191935, абмежаваныя па складзе і колькасці ўмовамі Версальскага мірнага дагавора 1919 года.

Рэйхсвер
ням.: Reichswehr
ням.: Reichswehr
Сцяг Рэйхсвера
Гады існавання 1919-1935
Краіна  Веймарская рэспубліка
 Трэці рэйх
Падпарадкаванне Ваеннае міністэрства
Тып Узброеныя сілы
Складаецца з
Колькасць 100 000 чал. (па Версальскім дагаворы)
Дыслакацыя
Дэвіз Gott mit uns! (З намі Бог!)
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Ханс фон Зект
Курт фон Шлейхер
Падраздзяленне Рэйхсвера на парадзе

Вербаваліся па найму (115 тыс. чалавек і абмежаваная колькасць караблёў).

У сакавіку 1935 года Германія абвясціла пра фарміраванне новых узброеных сіл — вермахта, на якія не павінны былі распаўсюджвацца абмежаванні, накладзеныя на рэйхсвер.

Структура правіць

 
Салдаты рэйхсвера ў характэрных «кайзераўскіх» бесказырках, абед на палявых вучэннях. 1932
 
Салдаты рэйхсвера ўдзельнічаюць у прыгнечанні вулічных хваляванняў у Саксоніі, кастрычнік 1923 г.

Па законе аб абароне краіны, які быў прыняты Рэйхстагам 23 сакавіка 1921 года, германскія ўзброеныя сілы (Reichswehr) падраздзяляліся на сухапутную армію (Reichsheer) і ваенна-марскі флот (Reichsmarine).

У законе паказваліся колькасць і склад рэйхсвера ў строгай адпаведнасці з артыкуламі Версальскага дагавора, які абмяжоўваў склад германскіх узброеных сіл 100-тысячнай сухапутнай арміяй і малалікім ваенна-марскім флотам (усеагульная вайсковая павіннасць адмянялася). Германіі было забаронена мець Генеральны штаб, ваенную авіяцыю, падводныя лодкі, буйныя баявыя караблі, танкі, зенітную і цяжкую артылерыю, а таксама хімічную зброю.

Міністру рэйхсвера фармальна былі падпарадкаваны начальнік упраўлення сухапутных войскаў (chef der heeresleitung) і начальнік упраўлення ваенна-марскіх сіл (chef der marineleitung). Аднак у сувязі з тым, што міністр рэйхсвера не павінен быў з’яўляцца ваеннай асобай, ён абмяжоўваўся ў сваёй дзейнасці толькі выкананнем сваіх міністэрскіх абавязкаў. Непасрэдна міністру рэйхсвера падпарадкоўваліся ад’ютантура, аддзел контрразведкі, юрыдычны і фінансавы аддзелы.

На практыцы вышэйшай ваеннай уладай камандуючых у адносінах да сваіх відаў узброеных сіл карысталіся начальнік упраўлення сухапутных войскаў і начальнік упраўлення ваенна-марскіх сіл. У пытаннях падрыхтоўкі да вайны і выкарыстання ваенных сіл яны атрымлівалі ўказанні непасрэдна ад прэзідэнта рэспублікі, асабістымі кансультантамі якога па гэтых пытаннях яны з’яўляліся.

Упраўленне сухапутных войскаў (Heeresleitung) складалася з пяці ўпраўленняў:

  • вайсковага ўпраўлення (Truppenamt) — фактычна гэта быў замаскіраваны Генеральны штаб;
  • упраўленне кадрамі (Heerespersonalamt);
  • гаспадарчага ўпраўлення (Inspekteure);
  • упраўленне ўзбраенняў (Heereswaffenamt);
  • адміністрацыйнага ўпраўлення (Heeresverwaltungsamt).

Воінскія фарміраванні правіць

Рэйхсвер складаўся з 7 агульных (Allgemeine Divisionen) і 3 кавалерыйскіх дывізій (Kavallerie-Division). Кожная з агульных дывізій складалася з 3-х пяхотных (Infanterie-Regiment) і 1 артылерыйскага палка (Artillerie-Regiment), а таксама з разведвальнага батальёна (Nachrichten-Abteilung), транспартнага батальёна (Fahr-Abteilung), інжынернага батальёна (Pionier-Bataillon), аўтамабільнага батальёна (Kraftfahr-Abteilung), санітарнага батальёна (Sanitäts-Abteilung). Кожны артылерыйскі полк складаўся з 3 батальёнаў (Bataillon), 1 навучальнага батальёна (Ausbildungs-Bataillon) і мінамётнай роты, кожны з батальёнаў складаўся з 4 рот. Кожны з артылерыйскіх палкоў складаўся з 3 дывізіёнаў (Abteilung) і вучэбнай батарэі (Ausbildungs-Batterie), кожны з дывізіёнаў з 3 батарэй (Batterie). Кожная з 3 кавалерыйскіх дывізій складалася з 6 рэйтарскіх палкоў (Reiter-Regiment), кожны кавалерыйскі полк з 6 эскадронаў (Eskadron) (5-ы эскадрон — навучальны (Ausbildungs-Eskadron)).

Баварыя выстаўляла 1 пяхотную дывізію, Саксонія 2 пяхотных палка, Бадэн і Вюртэмберг па 1 пяхотнаму палку, Гесэн 2 пяхотных батальёна, Цюрынгія, Браўншвайг, Ольдэнбург, Анхальт, Ліпе, Брэмен і Любек па 1 пяхотнаму батальёну, Шаумбург-Ліпе — 1 роту, астатнія фарміраванні пастаўляліся Прусіяй (8 цэлых пяхотных палкоў, 9 батальёнаў ў рамках змешаных пяхотных палкоў, 3 роты ў рамках аднаго з змешаных пяхотных батальёнаў). Кожны з кавалерыйскіх палкоў складаўся з 6 эскадронаў. З 18 кавалерыйскіх палкоў 14 выстаўляла Прусія, 1 — Баварыя, 1 — Саксонія, 3 эскадроны — Мекленбург і Вюртэмберг, 2 эскадроны — Бадэн. З 7 артылерыйскіх палкоў 4 выстаўляла Прусія, Баварыя — 1, Бадэн і Вюртэмберг — па 1 дывізіёне.

Кіраўнікі правіць

Міністры рэйхсвера правіць

Начальнікі ўпраўлення сухапутных войскаў правіць

Начальнікі вайсковага ўпраўлення правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць