Рэксісцкая партыя

Рэксізм (таксама «рух Рэкс», Рэксісцкая партыя, фр.: Rexisme, фр.: Parti Rexiste) — назва фашысцкага руху ў Бельгіі, на чале якога стаяў Леон Дэгрэль. Аснову партыі склалі члены правых каталіцкіх арганізацый, сам Дэгрэль быў членам Каталіцкай асацыяцыі бельгійскай моладзі, з якой выйшаў у 1934 годзе, каб стварыць новую партыю[1]. Новае аб'яднанне атрымала назву Рэксісцкай партыі (Parti Rexiste, рэксісты), а дэкларуемая ёй ідэалогія — рэксізм. Назва партыі паходзіць ад лац.: Christus Rex — Цар Хрыстос, тэрміна з кансерватыўнай каталіцкай дактрыны і адначасова назвы каталіцкага часопіса[2].

Рэксісцкая партыя
Parti Rexiste
Выява лагатыпа
Лідар Леон Дэгрэль
Заснавальнік Léon Degrelle[d]
Дата заснавання 1930
Дата роспуску верасень 1944а (забаронена)
Штаб-кватэра Брусель, Бельгія
Краіна
Ідэалогія
Саюзнікі і блокі НСДАП
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На парламенцкіх выбарах 1936 года рэксісты занялі чацвёртае месца пасля сацыялістаў, Каталіцкай партыі і лібералаў, набраўшы 11,49 % галасоў і атрымаўшы 21 месца з 202[2][3]. У наступным годзе Дэгрэль змагаўся за месца ў парламенце ў адной акрузе ў Бруселі з дзеючым прэм'ер-міністрам ван Зеландам і пацярпеў разгромнае паражэнне[3][1]. На наступных выбарах рэксісты выступалі няўдала.

Рэксісты імкнуліся пабудаваць дзяржаву на аснове карпаратывізму, па аналогіі з фашысцкай Італіяй і Трэцім рэйхам, і традыцыйных каталіцкіх каштоўнасцей. Нацыянальную аснову рэксістаў складалі валоны, да якіх належаў і Дэгрэль. Фламандцы, другая асноўная этнічная група Бельгіі, мелі ўласную партыю з нацыяналістычнай ідэалогіяй, Фламандскі Нацыянальны саюз.

Пасля акупацыі Бельгіі рэксісты супрацоўнічалі з нацыстамі. З валонскіх добраахвотнікаў была сфарміравана 28-я добраахвотніцкая танкава-грэнадзёрская дывізія СС «Валонія» (1-я валонская), якая ваявала на ўсходнім фронце. Пасля вызвалення краіны саюзнікамі Рэксісцкая партыя спыніла існаванне.

Зноскі

  1. а б Eugène Lewis Hasluck. Foreign affairs, 1919-1937. — READ BOOKS, 1938. — С. 75-76. — 347 с. — ISBN 1406706108.
  2. а б Ellen Lovell Evans. The cross and the ballot: Catholic political parties in Germany, Switzerland, Austria, Belgium and the Netherlands, 1785-1985. — Studies in Central European histories. — BRILL, 1999. — Т. 12. — С. 176. — 301 с. — ISBN 0391040952.
  3. а б John Fitzmaurice. The politics of Belgium: a unique federalism. — C. Hurst & Co. Publishers, 1996. — С. 36. — 284 с. — ISBN 1850652090.

Литература правіць

  • Baland Lionel, Léon Degrelle et la presse rexiste, Paris, Éditions Déterna, 2009 (ISBN 978-2-913044-86-9)
  • Streel José, La révolution du XXème siècle (réédition du livre paru en 1942 à la NSE à Bruxelles), préface de Lionel Baland, Déterna, Paris, 2010.

Спасылкі правіць