Рэмезы[1] (Remizidae) — падсямейства птушак сямейства сініцавых. У сямействе 5 родаў і 13 відаў.

Рэмезы

Рэмез звычайны (Remiz pendulinus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Remizidae Olphe-Galliard, 1891

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178696
EOL  1613

Апісанне правіць

Рэмезы — гэта маленькія, падобныя да сініц птушкі даўжынёй ад 7,5 да 11 см. У параўнанні з сініцамі ў іх больш тонкія, меншыя па памеры дзюбы. У іх таксама кароткія, круглявыя крылы і кароткія хвасты.

Распраўсюджанне правіць

Ремезы распаўсюджаныя ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы. У той час як род Remiz распаўсюджаны ад Партугаліі і паўночнага Марока да Японіі, самы вялікі род — Anthoscopus жыве на поўдзень ад Сахары да Паўднёвай Афрыкі. Монатыпны род Auriparus жыве ў Мексіцы і на паўднёвым захадзе ЗША. Еўразійскія віды — гэта ў асноўным пералётныя птушкі, афрыканскія і амерыканскія віды — гэта аседлыя птушкі. Большасць відаў аддаюць перавагу адкрытым мясцовасцям з адзінокімі дрэвамі і кустамі, некалькі відаў жывуць у пустынях, багністых мясцовасцях або лясах.

На Беларусі рэмез звычайны сустракаецца ў пойме ракі Прыпяць. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Зноскі

  1. Рэмезы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.10-11

Літаратура правіць