Эрык Рэндальф (Рэндзі) Барнс (англ.: Eric Randolph Barnes, нар. 16 чэрвеня 1966 года) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў штурханні ядра. Рэкардсмен свету ў 1990—2021 гадах.

Лёгкая атлетыка
Рэндзі Барнс
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя штурханне ядра
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1966(1966-06-16)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры 19851998
Рост 193 см
Вага 137 кг
IAAF 14232015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заваяваў сярэбраны медаль Алімпіяды 1988 года, прайграўшы толькі 8 см Ульфу Тымерману. 20 студзеня 1989 года, на спаборніцтвах у Лос-Анджэлесе ўсталяваў сусветны рэкорд у памяшканні — 22,66 м, які быў пераўзыдзены 18 чэрвеня 2021 г., падчас нацыянальнага адбору ў ЗША Раянам Крузерам, які штурхнуў ядро на 23,99 м годзе ўстанавіў сусветны рэкорд на адкрытым паветры, паказаўшы вынік 23,12 м. Неўзабаве пасля рэкорду, на спаборніцтвах у Швецыі ён здаў допінг-пробу, якая аказалася станоўчай. У яго крыві знайшлі забаронены прэпарат метылтэстастэрон. За гэта ён быў адхілены ад спаборніцтваў на 27 месяцаў. Праз дыскваліфікацыю прапусціў алімпійскія гульні 1992 года. Выйграў Алімпійскія гульні 1996 года з вынікам 21,62 м. У 1998 годзе быў пажыццёва дыскваліфікаваны за ўжыванне андрастэндыёна.

Зноскі

  1. Randy Barnes // World Athletics database